Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Сцёпка скрывіўся і заплакаў. Перш зацягнуў ён уголас, а пасля, скмеціўшы злосны пагляд мацеры, прыцішыў голас; з яго вачэй кідаліся на стол буйныя празрыстыя слёзы, якія хлопчык часта пераймаў каравым рукавом кашулі. Луцэя ані не зважала гэтага і задуменна пазірала ў акно. Але няўвага мацеры крыўдзіла Сцепку, і ён хутка зноў падняў голас. Луцэя не сцярпела, адхілілася ад акна і закрычала на сынка:

—  Ну, а гэта што? Чаго хліпіш? Пугі, нябось, захацеў! Сціхні, кажу табе! Маўчы!

Луцэя прытупнула нагою і паківала пальцам. Яна нават намерылася падысці да Сцёпкі, каб рукамі спыніць яго плач, але стук у дзверы яе перапыніў. Луцэя адвярнулася да дзвярэй.

—   Мамачка, га, мамачка, дай мне хлеба! Усе дзеткі на вуліцы ядуць хлеб, і мне хочацца,— убегшы ў хату, пралепятала Стэпка.

—   Ах на іх усяліхое! — вылаялася Луцэя.— Якраз тады на іх прорва напала, калі нічога няма.

Не эважаючы на воражнасць з боку мацеры, дзяўчынка яшчэ раз пераказала просьбу і начала чакаць ад мацеры хлеба.

—  Атруты вам, на вас проглая, а не хлеба! — яшчэ зычней вырачылася на дзяўчынку Луцэя.

Абураная гэтым, Стэпка сагнулася ў кручок і перабегла да стала ды прытулілася да братка.

—  Чаму ж вось Янку мац» дала хлеба, а вы мне шкадуеце,— папракнуў Сцёпка мацеру.

—  Мне хлеба мамка ніколі не шкадуе,— пахваліўся Янка.

—  Твая маці багатая, у вас хлеба процьма,— спыніла яго Луцэя і, каб адвязацца ад дзяцей, дадала: — Ідзіце вось гуляйце! Чаго вы таўчацеся ў хаце ў пагоду? Марш вон!

Янка, смеючыся, выбег з хаты, моцна бразнуўшы дзвярыма. Сцёпка з Стэпкаю асталіся. Луцэя вылаялася на дзяцей і зноў адвярнулася ў акно.

Але стаяць спакойна не магла. Праз хвіліну яна вылезла з акна, прайшла колькі разоў па хаце, пасля прысела каля стала і пачала ўголас думаць: «Не, усё ж крыку мала! Крыкам ды лаянкаю дзяцей не накорміш. I так цяжка глядзець на іх: сухія, блядыя, мізэрныя. Паглядзець на чужых, дык, як пурэчачкі, ружовыя. А гэта — заморышы... А ўсё ж ад таго, што вось гэткія сцэны. На добры лад, то гэта б трэ было ім і малака, і мяса, і яшчэ сякіх-такіх лагод, але — ад куль узяць? Зарабляў вось рублёў па чатыры ў тыдзень, то ці ж магло старчыць іх на ўсё-ўсенькае для чатырох душ сям'і? Свайго ж ні каліва, ні кастрычынкі няма... Усё ж пражывалася сяк-так, працягалася з дня на дзень. I мо б цягнулася так далей, каб яно аднакава роўна ішло, а то — час ад часу, глядзіш, і перабой, і перабой: то няма работы, то захварэе, то яшчэ якая-кольвечы прымха. А плаціць — ніхто не плаціць. Хай жа бы ўлічаў гэта — дык не. Баставаць! Добра вельмі, што не трэба рабіць... Чалавек не заглядае ўперад, не рупіцца... Каб меў жаласць да сям'і, не пільнаваўся б так шчыра ўсякіх там пастаноў. Добра таму тэта рабіць, хто мае з чым і як вывернуцца, або хто вольны, не звязаны сям'ёю... Ох, бяда, бяда! Цяжка мне жыць!..»

Ад натужных думак Луцэя стамілася і, бязвольна апусціўшыся на стол, задрамала.

Дзеці ш in ком панырпалілі ў мыцельніку і пад прыпечкам, пакруціліся каля стала і без нічога выйшлі на вуліцу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9