Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Луцзя спакойна спала.

Праз паўгадзіны, не болей, яе разбудзіў стук у дзверы. Луцэя хутка ўсхапілася. працерла вочы і прыгатовілася стрэціць, хто ўвойдзе ў хату. «Лэўна, Анупрэй»,— парашыла яна, не дачакаўшыся, і нездавальняюча адвярнулася ад дзвярэй.

Услед гэтаму прачыніліся дзверы, і Анупрэй увайшоў у хату.

—  Дзе ты цягаешся несупынна? — упічліва запытала Луцэя. Анупрэя хапіла за сэрца, і ён иерш сурова паглядзеў на жонку,

крутнуў нездаволена галавою і прайшоў к вулічнаму акну, пасля павярнуўся да яе і сказаў:

—   Ці ты звар'яцела? Сама пасылала...— вырачыўся ен і зразу ж перамяніў тон.— Я да гаспадара заходзіў... Грошы прасіў пазычыць у лік будучае працы... Я сам бачу, што нельга далей так быць... Што ж, няхай прабачаюць таварышы. Я не самахоць...

—   То ці ж бачыў хто? — з кадышоўшай палёгкай на сэрца запытала Луцэя і прысела супроціў мужа. Той апусціў пагляд і спагадліва адказаў:

—   Бачылі... Вядома што бачылі... Каб і не бачылі, то дазналіся б. Ласне захаваешся?.. Ахрэмава жонка бачыла...

—  Як ты ішоў ці як выходзіў?

—   Як выходзіў... Што ж, усё роўна... Я ўжо гэтым занляміў сябе... Прадаў таварыскасць і справу...

—   Ну, а што ж Лейба? Даў табе грошы ці не? — пераняла Луцэя, каб ведаць, як ацаніць мужаў пастунак.

—  Даў дзесяць рублёў... дзесяць срэбранікаў, нібы... Анупрэй не мог супакоііша ад нутраных папрокаў і затупаў па

хаце.

—  Кінь ты ллявузгаць ліха ведае што,— расцяжна заўважыла Луцэя.— Што ты прадаў? Наадварот, ты выратаваў трое душ ад голаду. Не дастаў бы грошы — заўтра сядзелі б без крошкі хлеба. Бедныя дзеці і сёння ўжо амаль нічога не еііі. Ды калі пазычыў, то ці ж гэта значыць, што і прадаў? Гэта ж не на работу паншоў... Пакінь лепш драгавань сябе...

Анупрэй нейкі час памаўчаў.

—  Маўчы лепш, Луцэя, калі не разбіраешся ні ў чым. Забастоўка — гэта вайна... А ў вайну нельга аднаму супроціў усіх весці перамовы з ворагам. Гэта ёсць здрада... Глядзі, два тыдні ідзе змаганне, і гэтыя паганцы гаспадары не здаюцца. Думаюць прымусіць нас найсці на міравую. Хітрыкамі, зморам, забавамі — думаюць... Не паддавацца, трымацца як мага — вось чым можна перамагчы... А я... бачыш...

Анупрэй міжвольна скочыў к акну, за якім вуліцаю прайш.чо двое мужчын: яму паказалася, нібы то ідуць да яго Мікола Капач і Антось Скуба...

— Я штрэйкбрэхерам цяпер лічуся... Першым пайшоў за гаспадарскай ласкаю,— дадаў Анупрэй, як бы хочучы пакараць сябе за заход да Лейбы.

— За гэта? Не разумею цябе, Анупрэй.

—  Кінь... Бяры лепш павячэраем, што ёсць. Заві дзяцей. Луцэя самапэўнасцю пайшла ў мьшельнік і стала ўвіхацца каля

начыння. Анупрэй задуменна прачыніў акно і пазваў дзяцей.

Хутка ўсёю сям'ёю ўселіся за стол, нагнуўшыся над міскай варанае крапівы.

А тым часам у хаце цямнела.


1 2 3 4 5 6 7 8 9