Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Праз усю ноч Анупрэй не мог супакоіцца і заснуць як след. Толькі надыходзіў сон, плюшчыліся вочы і мярцвела цела, як раптам унутры штосьці адрывалася, прабягала на ўсёй постаці калючая дрыготка — і сон прападаў. Чарадою віліся чорныя думкі-сумненні, і натужна працавалі мазгі над пытаннем, як жа абыдэецца яго праступак?

Анупрэй і находзіў і не находзіў сабе апраўданні. Пасудзіць з боку галавы сям'і, з боку бацькі — то ён зусім не здрадзіў. Луцэя — як шчырая маці-гаспадыня — была права. Але з погляlу таварыскасці — зусім няма апраўдання. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Раз-адразу адзнанне свае віны ён адчуваў усё больш і прыкрэй, раз-адразу яе здань выразней насоўвалася на яго.

Хацелася скарэй ведаць, чым усё гэта скончыцца.

Маляваліся розныя скуткі, якія дасць вырашэнне пытання. 1 ўжо зараней ні ў адным з іх не бачыў Анупрэй сябе правым. Яму здавалася, лежачы, нібы хтось побач яго сцеражэ. Шамаў вецер за сцяною, шоргала мыш у запечку, скрыпеў шашаль у шалёўках акон, а паказвалася, што хтосьці гаворыць пра яго справу. Анупрэй паднімаў голаў і кідаў вачыма ў шэры змрок хаты, прыслухоўваючыся, ці спіць Луцэя з дзецьмі.

Тыя спакойліва храплі. I Анупрэй міжвольна кратаўся думкамі аб сям'і. «Луцэя здаволена, што я ёй прынёс дзесяць рублёў,— перабіраў ён у думках.— Ды сапраўды, якое ёй дзела да ўсякіх там салідарнасцей і іншае, калі ў хаце ні капейкі грошай ці скарынкі хлеба. Двое дзетак сапраўды абадраных, бледных, ці ж замарыць іх голадам? Дэеці».

Толькі чаііала гэта слова Анупрэя, як ён хапаўся за іх, загладжваючы свой неспакой і сваю трывогу.

Анупрэй ужо на світанні спыніўся на гэткім плане адказу таварышам, калі тыя паставяць аб ім пытанне рубам: «Я ратаваў сям'ю». Няўжо ж такі і гэта іх не ўрэзоніць?

I вось назаўтра, з самага рання, калі жонка пайшла на рынак, Анупрэй неспакойліва пазіраў у акно, чакаючы каго-кольвечы да сябе. Ніводнага прахожага не прапускаў, каб не агледзець. Брала падаэронасць, каб на рынку, чаго добрага, не прагаварылася каму Луцэя. Ён верыў у яе стрыманасць, але штось падточвала гэту веру. Хацелася, каб Луцэя хутчэй вярнулася дамоў. А мо хто што казаў пра яго ды яна чула? Расказала б мне.

Анупрэй прачыніў акно, каб паглядзець, ці не ідзе часамі Луцэя. Паглядзеў управа — няма. Штось падштурхнула павярнуць голаў улева. Анупрэй раптам схамянуўся; недалёчка, хат праз дзве, ішоў Ахрэм Клін. Не трэба было сумнявацца — да яго. Анупрэю зрабілася млосна: так рана — то пэўна знарок. Яго жонка не змоўчала, бо гэткая язычніца. Нашчабятала, нябось, багата. Ужо ўсякія чуткі пойдуць... Чаго не было — дададуць... У людзей языкі свярбячыя — адно крані — мянташкамі пойдуць.

Каб Ахрэм не падмеціў, Анупрэй выняў голаў з акна, зачыніў яго на кручок і адышоў на хату.

Задумаўся, як і што гаварыць з таварышам. Трэба ж апраўдацца! Ды на гэта ёсць важкія прычыны.


1 2 3 4 5 6 7 8 9