Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Анупрэй паглядзеў на пол, дзе варушыліся разбуджаныя дзеткі. Бацькаў погляд, праведзены спадлоб'я, сур'ёзны, паказаўся дзеткам за нейкую пагрозу на іх з боку бацькі; яны прысмірэлі і захуталіся ў акрывала.

Анупрэй скмеціў прычыну дзяцінага макеўру і спагадліва ўсміхнуўся. «Бедныя дзеткі, усё з-за вас»,— прапусціў ён у думках; і ад гэтых думак, як ад выходнага пункту да далейшых роздумаў, ён накідаў рысы наступнай гутаркі...

Так і так. Ці ж ёсць праступак?

Увайшоў Ахрэм, і Анупрэй перарваў думкі, вікоўна стаў наўпрост перад увайшоўшым таварышам.

—   Ты, пэўна, не чакаў мяне, Анупрэй? — пацікавіўся Ахрэм.

—   Н-не-э,— раптам адказаў Анупрэй.

—   А вось я зайшоў, каб табе...

Анупрэй перабіў таварыша, не даўшы таму дасказаць:

—  Я ведаю, дзеля чаго ты прыйшоў... Тут ужо адкрытая справа, ясна. Але слухай, братка, я іначай не мог. Не мог, даю табе таварыскае слова... Вось дзеці,— Анупрэй паказаў пальцам на пол,— так прыперла, што без хлеба, без... і хапіла за горла пытанне, як быць? Дапушчаць, каб уміралі, ці пайсці на папрошную... Мучыла, паверыш, адзнанне віны перад агульнай справай, але...

Ахрэм паслухаў Анупрэя, увесь час гледзячы яму ў твар і ловячы ў ім трывогу ды раскаяние, пачакаў крыху і суцешна адказаў:

—  Я сазнаю ўсё... Ласне, думаеш, мне невядома тваё становішча? Тут цяжка ўстаяць... Я ўчора казаў сваей жонцы: маўчы, тут не злачынства і не здрада, а вымус жыцця...

Анупрэй павесялеў, крыху сцешыўся і задаволена дадаў:

—   Я і ведаў, што ты справядліва рассудзіш. Але прасіцьму цябе, пераканай, браток, і другіх, калі яны паднімуць на мяне лаянку... Ёсць жа ўсякія людзі!..

—   Я не веру, каб хто што нядобрае падумаў на цябе... Ды ніхто і ведаць не павінсн... Я вось і сам прыйшоў да цябе зусім не па гэтым... Я, ведаеш, хачу запытаць у цябе, ці нельга было б дастаць у цябе пілкі? Думаю пайсці ў лес паставіць якую шурку дроў, пакуль гуляю... А ў цябе, здаецца, была пілка...

—  Так, ёсць недзе... я выскачу ў сенцы...

Анупрэй намерыўся ісці, але знадворку стукнулі дзверы, і ён спыніўся.

Пачакаў; у хату ўвайшла Луцэя.

—  Дзень добры! — прывіталася з Ахрэмам, падазрона кінуўшы на яго пореткі погляд.

—  Адкуль так рана? — запытаў Ахрэм.

—  На места бегала... Хлеба не было ў хаце,— сухім голасам, не азіраючыся на Ахрэма, адказала Луцэя. і, спусціўшы хвілінку, дадала: — Але, здаецца, рана, а людзі ўжо паспелі даняць.

Мужчыны насцярожана паглядзелі ў бок Луцэі.

—  У чым справа? — разам запыталі.

—  Усё ў тваім паступку... штрэйкбрэхерам завуць. Сустрэла Кастуся Вілку і Боруха... Абодва з пенаю ў роце накінуліся на мяне...

Анупрэй збялеў не то ад сполаху, не то ад злосці і, як бы шукаючы падмогі, павярнуўся да Ахрэма.

—  Чуеш, брат?


1 2 3 4 5 6 7 8 9