Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Ахрэму стала няёмка: Анупрэевы словы адначасова былі і глыбокім укорам яму за павядзенне яго жонкі.

—  То, пэўна, яна паспела распусціць чуткі па мястэчку. Ахрэм пачырванеў ад няёмкасці. I, каб выйсці з гэтага становішча, рашуча падняўся з месца, матнуў рукою і чуць не крыкам выказаў:

—  Яна не павінна была казаць! Я ўчора ёй рашуча забараніў. То чортведама што! Брахунцы! Самі маюць усё бацькава, а лаюцца.

Прайшоў сюды-туды па хаце, паглядзеў у акно і адвярнуўся да Луцэі.

— Не думай! — уважліва загаварыў да яе.— Не думай, суседка, што то знарок... Я запэўняю сябе, што кепаздаровІцца жокцы, калі то яна разбрахала.

Луцэя адвярнулася на Ахрэма, змякчыла суровасць выгляду і адказала:

— Ахрэмка, братка, ты сам ведает, як балюча гэта слухаць... То ж крый чаго, нойдуць супроціў яго, што ён рабіцьме? Віна ўся мая, бо я Анупрэя выправіла да гаспадара за фашыма... Ён сам нізашто не хацеў... Не карайце ж за мяне дзяцей...

Анупрэй маўчліва стаяў на адным месцы, сочачы за Ахрэмам. А слова «штрэйкбрэхер», як малатком, стукала яму па галаве, разліваючы ўнутры балючую трывогу.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9