Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

— Анупрэй, га, Анупрэй, уставай! Уставай, ужо абед хутка. Валяецца ў пасцелі цэлымі днямі І нібыта той! Без клопату, бяздумна. Уставай, уставай! Можна ўжо дагэтуль вылежацца! Нябось — лёг учора звечара і праз усейькую ноч праляжаў. Анупрэй, га, Анупрэй, ці чуеш ты? Уставай — ды пойдзеш праведаеш, як парашылі там,,,

Луцэя злосна паківала галавою, уздыхнула і паглядзела ў акно. Пасля зноў абярнулася да гаспадара і начала яго катурхаць, прыгаворваючы:

— Ці чуеш ты, ці не, Анупрэй? Разаспаўся вельмі! Нагараваўся задужа, небарака... Гуляеш, бач, другі тыдзекь, дык можна выспацца ўволю. Людэі вунь калі ўжо на поле пайшлі, а гэта... Эх, няшчасная я!,,

Луцэя зноў адхілілася ад полу і скрывіла жаласяівую міну.

А Анупрэй, чуючы праз сон прычытанне жонкі, знарок нічога не адказваў ёй, толькі хвілінамі расплюшчваў вочы і балюча пакрэктваў.

— Бок адлежаў, небарака. Уста-ва-ай! — са злосцю пракрычала Луцэя над самым вухам мужа.

Анупрэй і на гэта нічога не адказаў, а, нібы наперакор, адвярнуўся да сцяны і маўчаў.

—   Ды ўстанеш ты сёння ці мо ўжо да вечара будзеш тухнуць? — папракнула ўголас Луцэя.

—   Ну чаго ты прыстала да мяне сёнкека? — не выцерпеў нарэшце Анупрэй, паднімаючыся з падушкі.— Чаго цябе ліха здрочыць, чаго? Кожны дзень гаўкае безупынку. Не падабаецца, што я гуляю? Хацела б, каб несціханна працаваў,— ведаю! Не, галубка, па-твойму не будзе...

Луцэя ажио збляднела ад злосці: ёй нямерна стала крыўдна на мужа за яго агрызанне на яе справядлівыя словы.

Вось ужо хутка два тыдні міне, як у іх хаце цягнуцца спрэчкі і сваркі. Два тыдні, як у хаце згінуў сямейны лад і спакой. А хто і што таму віною? Луцэя колькі разоў запэўняла мужа, што яна не злуе на яго і не вініць яго за ўдзел у забастоўцы; яна запэўняла Анупрэя, што ёй вядома ўсё, як і што павінна весціся змаганне з гаспадарамі за паляпшэнне становішча працаўнікоў. Яна добра ведала, што будзе шмат лепш і ёй тады, калі разам з другімі яе Анупрэй будзе менш працаваць, а больш зарабляць. Ведала ўсё гэта Луцэя і памятала, толькі ўжо занадта цяжка складалася іх жыццё: недастаткі ў хаце, якія прыйшлі з забастоўкаю, саматугам застаўлялі яе забываць усё і абурвацца на Анупрэя з упікамі і са злосцю. Калі муж працаваў — стачалі канцы з канцамі і жылі, а цяпер так туга! Луцэі думалася, што мужу самому заўважна хатняе становішча, але ён без моцы, каб памагчы, тады яна спусціла тон і начала разважаць спакойлівей.


1 2 3 4 5 6 7 8 9