Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

—   А, таварыш начальнік?

—   Як з парубкаю?

—   Найшоў сляды. Хрышчанік Якаў.

—   А што зрабіў?

—   Я заўфа наскочу, сёння... Астап западозрыў.

—   А тут чаго? Гарбузік замяўся.

—  Ведаю, брат... Ну, давай абследуем зараз Хрышчаніка гэтага. Як кажаш?

3 хаты выйшаў гаспадар...

—   Чаму ж у хату не зойдзеце? Каня ў прыгрэбщу... Ах, і служба ж ваша!

—   Некалі.

—   Вайдзеце, чаго там, абагрэцца хоць бы з дарогі. Не блізкі свет, гэтаю дарогаю, гразотаю. слякотаю... Ах, ах... Вядзеце каня ў прыгрэбіцу...

Астап здаўся, павёў следам за гаспадаром. Павал астаўся каля парога...

—  Служба, ведаеце, і людзі гэткія... хоць бы і вашы глушакоўцы, каторую ўжо бярозу на шляху высеклі? Ці то ёсць лад, парадак? Жывуць у вас не бедна, а то-та ж... Ну, як туг добрым будзеш? Нядаўна з пакражаю, а пасля з гэтымі хлопцамі ўсе ў Глушаках...

Гаспадар маўчаў. Адчыніў вароты ў прыгрэбіцы, увайшоў. За ім Астап, да шула прывязаў каня.

—   Ну, як там? — запытаў з-пад дзвярэй Гарбузік.

—   Гатова! — адказаў Астап, і не паспеў астыць голас, як бухнуў зычны стрэл. Астапу мэрам бы хто стукнуў каменем у нагу, так моцна, што ён не ўтрымаўся і кінуўся на зямлю.

—  Павал, ратуй! — прагукаў і ад болю сціснуў зубы, што больш сяоў не выйшла.

Гарбузік падбег да Астапа, абмацаў усяго і паглядзеў на руку: была ў свежай крыві.

—  Памагайце ў хату ўнесці,— вялюча сказаў Гарбузік гаспадару Асінені.— Бандыцтва, прахвосты!!! — вылаяўся ён.— Спаліць мала ўсе Глушакі!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11