Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Некалькі чалавек, спагадаючы, падбеглі к двару, загаманілі, завылі сабакі гучней і зласлівей.

Астапа ўнеслі ў хату, распранулі, перавязалі рану, палажылі. Дзяўчына апранула новаю коўдраю, у прыгожа выплецены дэсань.

—  Заснеце! Якая напасць!!!

А Павал Гарбузік, перапалоханы, адчайна крычаў:

—   Бандыты, шляхты паганыя! Гэткага чалавека згубіць!.. 3-за вугла, з-за гумна...

—   Што ж ты да нас маеш — ці ж гэта нашы, думаеш? Мала брадзягаў бадзяецца зараз? Цудны ты, Павал,— выбачаўся Асіненя.

Але Гарбузік не зважаў, крычучы І тупаючы...

—   За свайго начальніка — адамшчу паганцам,— выгукнуў ён і кінуўся ў дзверы.

—   Куды ты, Паўлік! Куды ты! Паберажыся!.. У адказ захрабусцела гразь пад нагамі Гарбузікавых богаў — ён пабег на пасёлак, бы гонячыся за кім. Праз хвіліну пачулася раз-поразу некалькі стрэлаў. Асіненя ўзяўся рукамі за голаў.

—   Што-о ён ро-обіць, што-о ён робшь? — і тут жа хапіў свежа-пасечаных дроў, што ляжалі пры печы, знакам паклікаў жонку.— Пакідай у печку,— шапнуў ёй на вуха і азірнуўся на Астапа.

А Астап драмаў, утомлены, змардаваны, абяскрывяны. I хатні гоман, і брэх сабак, і водгук стрэлаў Гарбузіка зліваліся ў яго пачуцці ў нудны шолам прысад, рэдкіх, пасечаных, сіратлівых, пакараных гэтаю зімою, і побач — маладых, свежых, што ён меркаваў, марыў насадзіць пасля гэтай незвычайнай, няпамятнай гразкай зімы 25-га года.

 

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11