Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Есць закон бараніць прысалы, а ўбарані, папрабуй! Не паставіш жа знарочыстае варты. Ды ў гэту зіму, у зіму 25-га года, калі нельга далека за дрыўмі паехаць, завярэдзіш каня.

Усё ж шкала шляху, як бы там ні спагадаў людзям.

Успомніў Астап: «Ага, ёсць жа праступак наконт гэтага: пазаўчора за Круполай павалілі дзве бярозы. Асякоўцы, вядома. Стралялі міліцыянеры, гналіся па слядах, не кончылі справы. Трэба выясніць да канца. Не пакіну — не ў маёй натуры. Знайду канцы!» Паглядзеў Астап угору і памеркаваў: каб хто сек у момант, калі ён едзе, бахнула б бяроза якраз яму на воз. Расхрабустала б яго і каня.

Прыслухаўся, ці не чугно падазроных зыкаў. Абапал — маўчала...

Але ўперадзе, далека ад яго, раптам бліснуў малюткі агеньчык. Мэрам бы хто запаліў сернікі і хутка кінуў.

Следам данеслася некалькі ўдараў, глухіх, умела скрытных.

Як ляжаў на локці, галавою ў палукашак, так і прыўстаў Астап. Настаражыўся, сашчапіў у жмені ручку кольта. Падумаў, памеркаваў і выстраліў у бок затушанага агеньчыка.

Стрэл пранёсся і ўзад і ўперад, скалануў бярозамі, як той віхор, аддаўся ва ўсіх баках, разрываючы цемер. Управа — адгукнуўся зычным рэхам, мэрам бы хто адстрэліўся.

Астап азірнуўся навакол, прыслухаўся: калёсы ціснулі мяккую глыбокую гразь, шоргаючы па ручках драбін; конь шлёпаў у калатушку блізка па калені. Улева — скрыпела бяроза.

—  Тпру-у-у, гнедка-а.

Стала вельмі ціха. Уперыўшыся вачмі ў той бок, куды ехаў, Астап сіліўся разгледзець што-небудзь. Прыжмурваў вочы, нахіляўся, касіў голаў, падаваўся ўперад, пасля адышоў са шляху на поле, каб не засціла нічога.

—  Ліха яго ўбачыць, што ў гэтай цемні,— матнуў рукою. Чамусьці какяка чмыхнула, натапырыла вушы. Астап сумеўся і

яшчэ паглядзеў,— мільгнуў дзесь ці далёка-далёка ўправа трапяткі, цьмяны агекьчык.

—Падаліся, гады, к лесу. Так ціха! — Пакруціў галавою.— Вось і злаві ты іх... Але пачакайце! Успомніў, што там пасёлак Глушакі.

—  Га-а-а! то работа глушакоўцаў! Я ім пакажу. Я на іх раптоўна наскочу, неўспадзеўкі — не апамятаюцца...

ГТагнаў каняку, думаючы: заўтра субота, адвячоркам павячэраўшы заеду.

—  Но-о, малая!

Прысеў на драбіны і ўжо не нрылёг на локаць правае рукі, а пільна глядзеў на левы рад бярэзін, каб высачыць свежи пень. Праз пяць-шэсць бяроз стаялі карчы, чорныя, аднакія. Хто іх разбярэ ў цемрыве, каторы свежы? Каля мастка Астап выскачыў з воза і падбег да двух карчоў, угледзеўся, абмацаў рукамі. Абодва мелі форму танклявых спіцукоў, абсечаных, адцятых дарэшты; вакол аднаго валяліся трэскі, яшчэ свежыя.

Сціснуў плячыма Астап:

—  Цяжка з дрывамі. Пакутуе насяленне — шукае дроў. Ну, як ты ўсцеражэш прысады? Лесу няма — вынішчылі, дроў кедзе ластаць. Сякуць, крадуць бярозы. Зразумела — іншага скутку няма... Хоць бы тая дарога, а то...

Што за зіма! Незвычайная, няўпамятная, нудная зіма, зіма гэтага года! Нікуды не падаецца. Гразота-брыдота, дастань тых дроў!

Вярнуўся на воз, прысеў, ужо кінуў сачыць, а стаў планаваць ды судзіць:

—  А што, няхай бы секлі, хоць бы і гэтыя бярозы. Новыя патрэбна насадзіць, маладыя, свежыя. Вось хай адно акрыяем крыху, заменім шляхі шашою. Абсадзім маладымі прысадамі. Даць людзям на ўмову: сячы пару бяроз. засадзі гоні маладняком. Можна і садовымі дрэвамі. Што ж у гэтым за хітрасць? Якія труднасці? Падумаць!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11