Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Успомніў, калі быў у плене ў Прусіі.

—  А ласне нельга зрабіць так, як у немцаў? Абсаджаны дарогі яблынямі і грушамі, выбрукаваны, ашашованы,— люба-дорага. Стаць бы на ногі — і тое самае ў нас. Павязаць мястэчкі і сёлы добрымі дарогамі, абсадзіць іх.

Плюнуў Астап і шэптам вылаяўся:

—  I хвароба яго ведае, гэтае праклятае царскае правіцельства: што яно рабіла, каб правссці культуру? Жарты-ы! Нідзе нічога. Выпадковыя кавалкі шашы пабудавала, а ўсюды — адвечныя, натуральныя дарожкі... Совайся, селянін, як хочаш.

I ўскрыліла ў Астапа думка: «Вясною на свой страх і на сваю адказнасць прымуся за абсадку шляху маладымі прысадамі. Троха жыхарства, троха міліцыянеры, троха вучні... Высаджу на ўсім раёне. Можа, некалі ўспомняць... Заутра скажу прадсядацелю». Пад'язджаў да мястэчка — загрукацелі калёсы па бруку. У каморцы — голы забруджаны стол, два столікі побач. У чарцы з вышчарбленым берагам — згушчанае чарніла; асадка паколатая, а ў ёй заржаўленае пёрка. На пашарпанай сцяне — Ленін, насупроціў — Чарвякоў. Чуць-чуць відаць. На вушаку дзвярэй — абрэз на рэмені. Дзверы — без клямкі, фортка да форткі не даходзіць на вокнах — акуркі цыгарак, скрыначкі ад папярос. ГТФ — на чырвані.

Кабінет начальніка міліцыі раёна.

«Начальнік раённай міліцыі», прыгледзеўшыся, прыкмеціш над стадом.

Старанна выведзены літары чырвонаю фарбаю, абведзены сікяю.

Астап прыйшоў, панюхаў паветра:

—  Ніколі нс выветрапь, сукіны дзеці. Ну і народ! Хоць у хляве пасадэі — сядзсцьмуць, і не ў шманкі.

Хацеў адчыніць фортачку і забыўся, што іх няма ў вокнах. «Трэба зрабіць»,— рашыў і сеў за сталом. Палажыў тоўстую папку з дзяламі. Колькі іх, у шэрых, у сініх, у жоўтых вокладках? Пачаў перакідаць дзела аб бандытах.

—  Пайду да прадсядацеля.

Палажыў дзела наверх і пачаў завязваць кончыкі папкі. Абдумоўваў план гутаркі з прадсядацелем.

—   Можна? — стукнулі ў дзверы.

—   Ваходзыіе!

Адчыніліся дзверы, і ў кабінет увайшло двое сялян, адзш міліцыянер.

Астап паглядзеў і залытаў:

—  Якая справа?

Сяляне пераглянуліся і змаўчалі.

—   Гэта тыя, таварыш начальнік, што ссеклі бярозу на шляху з вёскі Асякі. Тояцца — не мы, не мы.

—   А ты ў іх знайшоў бярозу?

—   Вядома.

Астап абярнуўся да сялян:

—   Ну, мужчины, дык чаго ж таіцца, высеклі?

—   Дальбог жа, не, таварыш начальнік...— адказаў старэйшы, гадоў за пяцьдзесят дзядзька.

—   Як то не, калі нашлі...

—   Падкінулі, нехта ноччу, злы быў і падкінуў... А каб мы самі — няхай нас...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11