Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Малодшы маўчаў, трымаўся; няпэўнасць у тым, што казау сусед,— трывожыла...

—    Ды хоць бы вы ўжо не хлусілі, мужчыны. Навошта вам займаздароў вочы заліваць... Нехта падлажыў! Хто вам падложыць? Пасаромеліся 6, нарэшце.

—    Дальбог, праўду кажу... Нічыпар, мо я хлушу? — стары запытаў суседа.

Той нічога не адказаў, яшчэ больш нахмурыўся.

—    Кінь, Даніла, хлусіць. Хто сазкаецца, што ты праўду кажаш...

—    Папытайце Нічыпара.

Астап сур'ёзна паглядзеў на худашчавага, дробнага, безбародага чалавечка.

—  Нічыпар, кажы праўду: у вас няма дроў і вы высеклі дзве бярозы ў прысадах?

Той памяўся. Апусціў ніжэй голаў.

—  Ды ўжо ж яно — высеклі.— I, крыху памаўчаўшы, пайшоў на ўбачэнне, даводзячы аб сваей невінаватасці — Ведаю добра, што ўчынілі праступак. Не гадзіцца цяпер гэта рабіць — у саміх сябе крадзем. Але, паверыце, я мусіў пайсці на гэта: два вянкі зняў з хлевушка, мерзне гавяда у засадзе, а дзеці — у хаце. Ну, куды ты кінешся з біткаю: ні калёс, ні збруі, а дарога — гразь, брыдота, гэткая зіма — ніхто не запамятае! Дзе ж тых дроў возьмеш?.! Высеклі, высеклі... Стралялі ў нас, а мы ўцяклі. А як жа іначай?

—   Чуеш, Даніла?

Ухмылка на мяккім, хітраватым твары, палахлівая, злая да Нічы-пара ухмылка; стары развёў рукамі — сорамна глядзець у вочы Астапу,— не сярдзіты зусім, дабрадушны таварыш начальнік, чаму трэба было таіць ад яго свой праступак?

—   Давялося, таварыш начальнік, паверыце, давялося; не таю мілы таварыш...

—    А чаму адпіраўся?

—    Чаму?!

Даніла не ведаў, што казаць, нервова мяў шапку ў руках, сарамліва нік поглядам. Выручыў Астап:

—    Лепш позна, як ніколі. Дагадваюся а прычыне, але ці ж можна красці, прысады красці? Помніце, як міла было калісьці глядзець на стройны рад бярэзін? Шнурам, як войска, роўныя, белыя, струною цярэспаля. Летам — цень, зімою — зацішша.' Цёмнаю ноччу — не зблудзіш. Цягнуць міжвольна недзе далека. А вы — бераце і сечаце. Як магла ваша рука падняцца, дзядзька?

—    Таварыш начальнік казаў праўду — нельга, няма чым адказваць, але... бяздроўе. Паверыце, толькі бяда напірала, недахопы вадзілі рукою. Сек, а сэрца траслося. Пала — і я затросся ад болю. Ды што ж парадзіш — дзеці трасліся ў хаце, зварыць бульбы не на чым, вады сагрэць... Куды паедзеш гэтым часам?.. Зіма незвычайная, небывалая, ліха ведае, якая зіма, зіма ў гэтым годзе!

—   Дрэнна і кепска, дзядзька. Пакараем судом.

—   Ды ці ж мы адны сяком? А глушакоўцы, а нізаўцы. а сухоўцы? Гора гоніць.

—   Будзе  ім.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11