Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Нічыпар, маўчалівы, скрытны, здаваўся перад словамі Астапа: не ўшчуе па-начальніцку — таварыскі гутарыць. Праўда, саграшылі, скрыміналіліся. Ці ж выправуе што? Нічым не правы... I балюча — дагэтуль ні ў чым не ўлічаны, не заплямены. Перадавіком слыў — а тут...

—  Таварыш начальнік, усё' роўна бярээін не аднавіць... Скрыміналілі — але ручу, што больш не будзе,— даруйце... Ведаеце — я адплачу віну дзяржаве...

Міліцыянер уголас засмяяўся:

—   Чым? Адседкаю?

—   Пастой, пастой! — перабіў Астап.

—   А тым, што я ўвесну, першым дзелам, усё забыўшы, засаджу гоны шляху маладымі прысадамі. Хай толькі вызвее зямля, пададуцца сокі, і я кіну-рыну хату — пайду на дарогу. Дзень, два' нават тры дш патрачу, а засаджу. Бярозкамі, хочаце — елкамі, можна клёнам ці каштанам...

—  Дастанеш — зробіш! Мшіцыянер зноў зарагатаў.

—   А зраблю, клянуся, што зраблю... Ахвяруюся — дайце паперу... Няўжо, думаеце, збягу дзе-колечы? Удвойчы наложыце штраф, калі толькі падвяду вас...

—   Я бяруся гзта зрабіць,— дадаў Даніла.— Вазьмеце на ўчот, адмецьце і тады — штрафуйце ўдвойчы, утройчы...

—   Гм! Не хлусіце? — выпрабаваў Астап. I тут жа памеркаваў: а можа, і чэсныя людзі... Што з іх возьмеш, апроч кары? А бярэзіны — адновіш? Людзям сапраўды прыпёрла, прыціснула, вядома. Ану ж выпрабаваць: няхан двое ганоў пасадзяць маладняку.

Даў умовы:

—   Штрафую абодвух,— на пяцьдзесят рублёў. Пасадзіце двое ганоў — здыму, а не — яшчэ набаўлю... Павал, напішы штрафную, хай распішуцца... Калі не высадзяць прысад — сышчу з пеняю ў сто процантаў. Чуеце?

—   Ці ж мы будзем хлусіць? — выказалі сяляне разам і так шчыра, што Астап не сумняваўся ў іх словах... Усё ж даў распісацца на штрафной.

—   Помніце — і ідзеце.

Сяляне пакланіліся, развіталіся. Услед пайшоў міліцыянер. Астап задумаўся:

—  Пастой, Павал.

Той вярнуўся, падышоў да Астана.

—   Думаеш, выпаўняць?

—   Чаму не. А ласне сышчаце з іх штраф? Голыя як бізуны. Бачыў іх гаспадарства: хаты—у зямлю глядзяць; падраныя стрэхі; голыя дзеці; някугыя калёсы; коні — мэрам свінні надворныя...

—   Шкада!

—  Пэўна.                                                                                             
Астап падумаў, узяўся двума пальцамі за губы і раптам кіўнуў

галавою:

—   Вось што, браток Павал...

—   Што?

—  3 глушакоўскае шляхты нагонім... Сёння вечарам — у Глушакоўцы... Ведаеш, ноччу ўчора ехаў — секлі, гады... Ганоў на тры заўважыў, выстраліў. Ну, а пагонішся ласне? Конь ледзьве ідзе ўлегцы. Гразі па калодкі, цемень — вока выкалі. Зіма, ліха ведае што, небывалая! Нелыа працаваць: ні выследзіць, ні выгледзець.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11