Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

—   Верхам сяду і паеду на змроку, а то ноччу — ці ж знойдзеш?

—   Тваё дзела; толькі найдзі — і гэтых ужо прыпяком...

—  Не пакараеш — усе прысады знішчаць... А калі насадзяць — чакай...

Астап пайшоў з кабінета. На парозе спыніўся, павярнуў назад, але пачуў ззаду:

—   Таварыш начальнік, прыйшлі па вас ад прадсядацеля.

—   Дзе, хто?

Дзелавод — то быў ён — падаў пісульку. Астап разгарнуў, прачытаў Пачырванеў

—  Бюракратызм! Ці ж разарвешся ўсюды. Ён думае, што я тут сяджу склаўшы рукі... Выгавар, прыказ... За шчырасць мо? Мяне трэба вучыць... Пяць год за гэтаю справай...

Моцна стукнуў дзвярыма і выйшаў.

Разапрэўшы, стомлены, знерваваны, Астап бег да сябе ў канцылярыю міліцыі. Праз два крокі павяртаў левую руку, паднімаючы на ўзровень носа, і пазіраў на гадзіннік, прычэплены на руцэ. ХвілІны раставалі, як сняжынкі на цёплым шкле. Выйшаў з райіспалкома — было без дваццаці хвілін чатыры. Званілі не раз — важныя справы, тэрміновыя... Ды так, трэба паглядзець, як і што. Установа, ды гэткага' характеру, як міліцыя,— баявая, шумная. Ці ж не ведае Астап? Мала што магло здарыцца ў яго адсутнасці! Праверьшь — абавязмзва. Астап не цярпеў нядбайнасці! Рупіўся, пільнаваў даручаныя яму справы. Любіў быць акуратным, старанным. Масцер — ды годзі. Сплшыў, а хвіліны ішлі, беглі, уцякалі. Заўсёды так — як спяшыш іх нагнаць, супыніць.

—  Хаця б не разышліся з канцылярыі.

Перад будынкам, дзе яна мясцілася, яшчэ раз паглядзеў на гадзіннік — аставалася дзесяць хвілін да чатырох. Ужо адзін міліцыянер выйшаў з дзвярэй і падаўся з двара. Не прыкмеціў начальніка. Астап бачыў — мерыўся спыніць, даць выгавар. Але не сабраўся, як яго абазвалі:

—  Таварыш Бобік, на хвілю, даруйце...

Астап азірнуўся — нейкі незнаемы мужчына. Недалікатна запытаў:

— У чым справа? Мне некалі, хутчэй.

Чалавек азірнуўся па баках, таемным узрокам паглядзеў на Астапа.

—   Ведаеце... ці паверыце, ці не... мне казалі не раз... знаеце, справа з вашым міліцыянерам Гарбузікам... Ён у Глушаках дзень у дзень на вечарынках, з дачкою Палікара Асінені... што вычварае... Ой, што там ён!.. Вы даследуйце, таварыш Бобік. Дурныя чуткі — падрыў уладзе...

—   Добра, расследую...— і крануў з месца. Але чалавек схапіў Астапа за крысо.

—   Я яшчэ да вас, таварыш Бобік...

—   Кажэце.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11