Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

А нагою, нервуючыся, пераступаў з месца на месца. _Ішлі з канцылярыі адзін за другім міліцыянеры, дзелавод, заўвышукам. Матнуў руною, адвярнуўся ад чалавека, каб паглядзець на гадзіннік — пасля чатырох.

—  Кажэце хутчэй...

—   Я колькі раз бегаў у вашу канцылярыю... Прасіў адсрочьщь хоць на месяц. Чым я заплачу па выпаўніцельнаму лісту? Самі бачыце, адкуль зарабіць трыццаць рублёў, дзе іх узяць мне...

—   Хутчэй... у канцылярыю прыйдзеце... мне няма часу... слухайце...— адступіў на шаг ад прасіцеля.

Той працягнуў руку, каб хапіць Астапа за крысо ці за рукаў, але затрымаўся.

—  Таварыш Бобік, таварыш начальнік... Падумайце — дарэмшчына... Ліха ведае завошта прысудзілі гэтаму злодзею, голіку гэтаму... Трэба было мець совесць... Але ж я нічога, я не проціў суда — святая справа, трэба слухаць, толькі — чым я магу заплаціць... Ну, маю каняку, драбінкі, на ворагаў казана,— слёзы, а не маетнасць...

Астап падаваўся да канцылярыі, павяртаючы голаў назад. А чалавек. як муха, гудзеў свае, не адстаючы ні на крок, ні на корх.

—  Я сапраудны бруковы чалавек... Яшчэ б раней, ну хоць бы з восені, усёткі залатоўку-другую зарабляў, а цяііер, глянь іх, куды ты выедзеш — зІма, як кара якая, гнусная, балотная, гібельная зіма!.. Ці ж можна вылезці з хаты ў дарогу? Пасудзеце самі, таварыш Бобік.

—  У канцылярыю... па нядзелі... няма часу; ды што на вуліцы? Крута сарваў з месца і пайшоў. Чалавек перш кінуўся ўдагон, але раптам стрымаўся і пусціў.

—  А Гарбузіка прасачэце, таварыш начальнік...

Астап пачуў фамілію, але не ведаў, да чаго... Кінулася ў думкі: «Няўжо-такі Павал здацен на гэта? А мо праз тое, што сысквае штраф? Чорт яго ведае, за каго можна ручыць? Ша-а, добра, прыпільную. Паедзе ў Глушакі, а я за ім. Праз гадзіну-другую... Усё можа стацца...»  Увайшоў у канцылярыю — пусцела. Дзядуля стораж шкрабау сцёртаю мяцёлкаю па брудкай-бруднай, загражанай падлозе. Сцежка-шнурок, вымачаная оотамі ад дзвярэй да стала дзелавода, краіла падлогу надвае. Стары злосна мармытаў сабе пад нос, падвойчы тручы мяцёлкаю па чорных плямах:

—  Гэтак забрудзіць — сораму няма. Іншы ідзе, як назнарок, сумысна нанясе пудамі гразі. Няхай бы выцер — мяцёлка стаіць, дык не: пастаў швейцара, ды каб папрасіў той — дай вытру,— то, можа б, што... Паперы, смецця, саломы наносяць... Канцылярыя, а як у стойле...

Астап заўважыў нездавольства старога, усміхнуўся.^Пабег у свой кабінет, прысеў да стала, развязаў папку, перагарнуў дзелы.

—   Франук! — пазваў старога. Стораж прыйшоў з мяцёлкаю ў руках.

—   Чаго, таварыш начальнік?

—   Чаму не пачакалі мяне?

—   А я што ведаю.

— Гарбузік не казаў нічога аб тым, што паедзе?

—  Таварыш начальнік, ласне са мною гаворыць хто аб гэткіх рэчах. То не мае дзела...

—   А каня не запрагаў?

—   Не заўважыў.

—   Добра,

Франук маўчліва адвярнуўся, зрабіў некалькі шагоў да дзвярэй, пераступіў адной нагою парог і адвярнуўся да Астапа:

—  Таварыш начальнік, даруйце, што трывожу; я рэдка вас чапаю.

—  Ну?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11