Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Астап адняў вочы ад папер.

—  Ведаеце, таварыш начальнік, доўга збіраўся, не мог асмеліцца, але прыпёрла. Ці нельга было б. таварыш начальнік, хоць рублёў два надбавіць мне да пэнсіі? Столькі работы ў вас! Вось усе пайшлі, а я нокі тут закончу; а жыццё — муляецца.

Астап маўчаў

—  За дзесяць рублёў — ці ж можна старому пражыць, падумайце самі.

—   Смета, дзедку, нельга выйсці з берагоў...

—   Нельга?

—   Нельга.

Стары матнуў рукою і схаваўся за дзвярыма, неасцярожна стукнуў мятлішчам у дзверы.

—   У вас нічога нельга, ніколі нельга... Астап паглядзеў услед, паспагадаў старому:

—   Лепі б, каб у шпіталь... Куды яму гэтая служба!

I зноў аддаўся паперам. Гартаў, перакладваў, чагосьці шукаў. Размаўляў сам з сабою: «Ну, проста нельга ўлавіць гадзінкі вольнага часу. Хоць бы ў справах разабрацца... Вось Хмяльных дзела, кража каня... Ух, ад дзесятага верасня яшчэ! Каб ты спрахла, як яно завалялася... Вось і не перабяры папкі... А гэта? Справа калектыву «Пушчыцы». Бачыш ты! Не разарвешся... А ён яшчэ ўпікае! Cray бы на мае месца — нябось, то не прадсядацелем... Патрасіся па гэткай дарозе вёрстаў па сто на тыдзень — не паздаровіцца. [ сёння — каму спачынак, а гэта — спяшы паабедаць ды падавайся зноў...»

Адхіліўся і паглядзеў у акно. На захадзе выдалася чырвоная паласа нроміню. Брыжастыя берагі цёмнае хмары тонкаю плеўкаю распаўзаліся над цёмным лесам. «А вось мо мароз будзе... Хоць бы малавеле сціснуў готую гразоту. Омегам выходзіць. Другі месяц пайшоў, і як завяло — ні сняжынкі. Што за зіма — трэба цуду давацца, ды годзі-ы!.. Розуму не возьмеш, як і што гэта чаўпецца. Адкуль тая паласа насунулася?» Заглядзеўся на патухаючы промінь. Можа, ужо пойдзеце, таварыш начальнік? — нясмела з-за дзвярэй запытаў Франук.— Ужо меркне на вуліцы... Ці мо лямпу засвяціць?

Астап адвярнуўся ад акна. паспешна злажыў паперы і завязаў папку.

—   Іду, збірайся запіраць канцылярыю. Стары забразгаў замком і, калі Астап выйшаў з свайго кабінста, сустрэў яго словамі:

—   Вось пацікаўцеся, як замурзалі падлогу. Цэлы дзень народу, мэрам на вакзале. Ідуць ды ідуць, адкуль ён бярэцца. Яшчэ ніколі не было столькі. Нанасілі гразі, саломы... Дубае злаваўся, раз-поразу пазіраў у акно, вас чакаў.

Стары засмяяўся.  Далі яму пытлю за сёнкяшні дзень! Не вельмі смашна бьшь начальнікам. Мне б на ваша месца — тыдню не паслужыў бы.

—  Чаму? Святыя гаршкі лепяць?— Ён павярнуўся.— Бывайце здаровы, дзядзька! — і выйшаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11