Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Падкарэла фазь — браў марозік. 3 зорнага ціхага неба падалі малюпаценькія пылінкі шэрані і асядапі лёгкаю вільгаццю на голых дрэўцах хмызнячку. Стыла вада ў лужынках.

Конь цвёрда ступаў, прыбіваючы слабую кару гразі. Чутна было ў ціхай ночы, як хрусцела ў каня пад нагамі.

Астан узіраўся ў бок Стадолішч, перакідаючы поглядам палі. Узфудак, што абымаў пасёлак Глушакі, хаваў гала палёў. Дый ноч брала сваё: зоры — і многа зор, але цем тушыла іх сваёю сопухаю. Толькі больш-менш зблізку можна было разгледзець дзераўца ці лужыну, а на наўганоў — чорная сцяна. «Ці паехаў Гарбузік? — пытаў сябе Астап.— Можа. збаяўся?»

Бездараж, цемрыва. Кудою пакіраваць на Глушакі?

За мастом, выехаўшы на ўзфудак, Астап угледзеў агеньчык. Смуглы, ён выглядаў здалёк воўчым вокам. Але дарма, можна ехаць хоць цярэспаля, нацянькі.

Астап накіраваў каня проста да агеньчыку. Паслушная жывёліна сышла на раллю і, лезучы па калені ў фазь, пайшла полем. Сапла, фыркала, паднімала голаў, блыталася, шукаючы лепшых мясцін, мяжы ці разоры. Астап лопаў далонню па зафыўку, цешыў, угаварваў і тут жа ўслухоўваўся.

Азіраўся ў бакі, налева і направа, узад.

Агеньчык гарэў роўна, адным промінем, вузкім каснічком слаўся к Астапу. I здавалася, не блізіўся.

Астап меркаваў на яго, думаючы: «Няўжо-такі Гарбузік сапраўды распусціўся? Ці можа тое стацца? Цікава. Непрыкметна на ім, а ў тым — хто яго ведае. Згадзіўся ахвотна ехаць. Але ж дарма — я начальнік, прыказаў — мусіць».

Шдпусціў сумнення: «А мо і так, як кажуць? Вось жа не раскрыў пакражы ў гэтых самых Глушаках. Цэлы тыдзень валаводзіцца, а канцоў не відаць, хіба скрывае? Toe можа быць і з бярозамі, прыедзе знарок ноччу і не нойдзе. Дасць любы адгавор...»

Суцешыўся: «Добра, аднак, што паехаў, фэба выверыць хлопца. Справа вымагае. Не глянеш, не пасачыш — і распусцяцца. Чалавек — не жалеза, спакусы многа ўсякае». Конь шаргануўся між кустоў фыркнуў і натапырыў вушы. Агеньчык замільгацеў між ралак. Збоку нешта зашамала. Астап памацаў кольт... Навяло думкі на бандытызм, на той план, які апрацаваў, далажыў сёння прадсядацелю і мусіў выпаўніць на наступным тыдні. «Добры вечар,— шкода, што не паехаў у Процьмы... Свята, як быццам бы гуляць да Вікці. Ану ж і скутак быў бы...» Праехаў кусты, рашыў: «Пагляджу тут і з Гарбузікам далей, шкода гэткае пары». Забрахаў сабака — здалося, агеньчык падблізіўся. Скрыпнуў вочап у студні. «Адзін, не ведаюць бандыты, а то б з кусцікаў». Аглянуўся — кусцікі згінулі ў процьме ночы. А вось і гумно, агеньчыкаў з дзесятак. Да сабакі, што брахала, прыбавілася некалькі новых. Заліліся выем, зафывожылі пасёлак.

Астап завярнуў у двор першае хаты, злез з каня, пастукаў у акно, запытаў:

—   Міліцыянера не всдаеце дзе? Маладзіца падбегла к акну.

—   У Асінені Прахора, фэцяя хата.

Забрала Астапа — завярнуў каня, ускочыў і праз мінуту быў у двары Асінені. Вокны завешаны фіранкамі. Смех у хаце, голас Гарбузіка.

Прыгнуўся на кані і паверх фіранкі зірнуў у акно. Угледзеў: на ўслоне, адвярнуўшыся спінаю да стала, сядзеў Гарбузік; сярод хаты стаяла дзяўчына, ухмылялася. У запеку — стары.

Пастукаў Астап у дзверы — выбег Гарбузік.

—   Павал!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11