Прысады


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11

Цікавая, незвычайная была зіма — зіма у 25-м годзе! Старыя не памятаюць, дзівяцца, пацепваюць плячыма.

Што гэта? Адкуль яна? Дзівы дзеюцца ў свеце! Ды балюча к таму: выехаць нельга ў дарогу. Мала яе здарасцца — людзям некуды і незачым ездзіць, але зрэдку трэба. Трэба — бо свет не стаіць, а жыве, варушыцца, рухае, трапеча.

Так — сягды-тагды здараецца ў падводы, але асмелься — каняку змардуеш нашчэнт: глей, смала! Па калодкі калёсы лезуць у зямлю. Пуц аўса на трыццаць вёрст, а коні на сене — каб танней абыходзіліся гаспадарству. Пярэкарма — толькі для гною ды яшчз каб клопату не было вясною. Прывык, прынаравіўся, падладзіўся, агойтаўся. Адыходзіцца, глядзіць і нават шануе. Куды ж пагоніш небажатку?

Без дроў акідаецца: добра, што сівер не пранізвае старых ха-так — ці ж можна гнаць за дзесяць, за дваццаць вёрст па сырую асіну, па ламяйко. А пакуль у лес, яшчэ да ляснічага вёрстаў пяць убок зрабіць, часамі дарэмна, бо няма дома. Столькі турбацыі паложыш — а скутак? Шкада выехаць з хлява, і трэба доўга думаць, як лепш, ехаць ці не ехаць.

Нарэшце — ехаць: што заробіш — добра.

Праца не валяецца на дарозе.

I гразотаю, і слякотаю — едуць: вязуць камісара ў раён ды на акругу, адвозяць сына-вучня на станцыю, развозяць трапунковае начальства — яго і ў правінцыі нямала; мерае поле, вывучае вёску.

Па сценках, па гасцінцах, па шляхах лёгкаю ступою поўзаюць рэдкія падводы ад вёскі да весга, ад сяла да сяла, з сельсовета ў саўгас.

Днём і ноччу...

Днём падувае лёгкі густы вецер з поўдня к захаду, ганяе рэдкія палавыя хмары. Выскальваецца неба нясмелым сонцам, якое спрабуе грэць, мацае зямлю, ужо вызвеўшую, ужо падсохшую, трапяткім ііраменнем, але не ірэе. Шэрыя палевікі-птушкі гацаюць па раллі, па межах, зімою — зімою 25-га года, якое не помняць старыя,— незвычайнаю...

Прабягае жарабіца ў ператоч вузкіх і доўгіх палеткаў.

Бярозы па шляху, рэдкія, стагоднія, не шумяць нуцлівым шэптам асенняе мелодыі — пазіраюць на вясну. Hi разу ў годзе не бранчалі цаплякамі галалёду, не маталіся махрастымі ніткамі шэрані.

Дзень ада дня — пускацьмуць сок. Набрыняўшы — чакаюць, калі прасвярдлуе дбайная рука селяніна яе белае цела.

Дзень ада дня, абы больш прыірэла сонца, абы...

Тэта зімою, зімою 25-га года, якое не помняць старыя, незвычайнаю зімою.

Ноччу ў гэту зіму, як у сопусе; цалуном туліцца зямля; зліваецца ўсё ў густую сажу-фарбу — ні дарогі, ні следу. Дзе лес, дзе гал — воку не ўлавіць.

Але жыццё не стаіць — рухае, трапечацца, плыве, як крыніца, б'е пад зямлёю, хоць схована ад святла...

Коні бачаць дарогу.

Ды ці ўпершыню Астапу ехаць па службе? Ходзяць чуткі — а ласне сам не знае, што ўсс яшчэ вандруюць ліхія людзі: крымінальнікі. Колькі іх вылавіў — у лесе каля Ронцавіч, у фальварку Падвілле, у засценку Грабы; могуць напаткаць пры мосце на грэблі, у хмызняку Паўднёўскіх... 3-за кожнае бярозы можа пальнуць, прыпільнаваўшы. Ды што ж, гэта выпадак, ён сцеражэ людзей, кожнага чалавека — усюды, усюды. Можа, яго, Астапа, начальніка раённай міліцыі, пільней за другіх,— не баіцца.

Набіты сямю дранкулямі рэвальвер кольт — пры боку. Муляецца — дае веды аб сабе. Настарожанае вуха разбірае кожны шэпт, малейшы шорпат, ціхі гук. Навучыўся Астал вынаходзіць сябе ў розных абставінах. Адучыўся палохацца — сапраўды, ці ж бы гэта пасавала яму, маладому, браваму начальніку раённай міліцыі?

Сёння рэйс незвычайны; вязе старшыні райіспалкома, які зараз тварам да вёскі, дакладны рапарт пра свае поспехі: наскочыў на след шайкі разбойнікаў-крымінальнікаў. Умела і спрытна падышоў да маладое шляхцянкі Вікці ў засценку Процьма, і тая выкаэалася, дзе і што і калі гэту шайку будзе можна злавіць. Заўтра а дзесятай гадзіне будзе нарада ў райіспалкоме.

А пакуль Астап мяркуе сам, як і што будзе лепш і вярней іх злавіць.

Ноч, цёмная, абгарнутая цалуном, ноч зімы 192S года. На шляху маўкліва; як ветэраны, стаяць бярозы. Штогод — іх менш ды менш,

Ужо мясцінамі — пні. Індзе — і пнёў няма — гала, пустая шырокая дарога. I чамусьці сіратлівая без бяроз, неприветная, перацятал болем...

А калісь?

Астап перабіў думку пра бандытаў і вярнуўся да бяроз. Ездзіў калісь — роўнаю сцяною, шнурком стаялі бярозы ў два падвойныя шэрагі ўсцяж гасцінца. 3 дому відны былі і цягнулі да сябе, кудысьці далека на поўдзень.

Летам — зелянелі, зімою — шаранелі. Зімою тулілі шырокі шлях ад снегу. Зацішна, калі ехалі ў мяцеліцу. Пасля — вайна; хапіліся за бярозы. Куды там — людзей не шкадавалі! Нарабілі плехаў, зглумілі шлях, прысады.

А з таго часу — украдкаю, патрошку, сягды-тагды, веска за вёскаю, нападал] на бярозы.

Глядзіш — то там, то тут свежы нізкі пянчук. Галяйко падабрана, сляды прытаптаны. А ўверана — вось гэтая ці тая веска прыпажыла руку над бярозаю..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11