Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Настаражыўшыся, Вінцусь Шавель слухаў Хаіма Крокеса. Ну?

—  I я думаю, што будзе, слухай, лепей, калі ты згодзішся са мною: ідзі да мяне мельнікам, а гэтыя астаткі няхай будуць на падмацунак манго мліна... Вось і таварыш Платовіч схіляецца да гэтага... Ён, слухай, і радзіў мне пагутарыць з табою...

Настрой, які абуяў Вінцуся Шавеля пасля пачутага, не казаў у карысць нэпмана. Гэта зразу млінар падмеціў і папярэдзіў Вінцуся Шавеля:

—  Як хочаш, слухай...

Вінцусь Шавель нічога не адказаў, завярнуўся і пайшоў ад Хаіма Крокеса. Нават забыўся прыставіць упаўшыя вароты і азірнуцца на млін. Яго абуяла крыўда — не на Хаіма Крокеса, а на таварышаў, з якімі ён гутарыў аб мліне і якія не хацелі і не хочуць яго зразумець. Гугарка з млінаром ясней яснага засведчыла яму правовасць яго думак і карыснасць яго плана. Не было б гэтага — не клапаціўся б так гэты нэпман. Да чаго яму было ездзіць у вокруг і лазіць там па ўстановах?.. Але дзіва з таварышам Платовічам — няўжо той тактам і сказаў яму — падгавары Шавеля перайсці за мельніка ў яго млін... Не павінна таго быць... Ён гэта праверыць, выведае, не зараз, дык спусціўшы дзён колькі... Ён паедзе ў акругу, і там...

Вінцусь Шавель падыходзіў да сельсавета і ўспомніў абяцанку таварыша Платовіча быць у іх. Згодна тэрміну, ён павінен днямі наведаць у мястэчка. Але Вінцуся Шавеля брала сумненне, ці выйдзе што-кольвечы з яго новых гутарак з Платовічам. Добра было б выведаць аб адным,— ці сапраўды што-кольвечы казаў ён Хаіму Крокесу, ці той хлусіць. Не выйшла б таемнага памаўлення між імі. Як адказнаму таварышу, Вінцусь Шавель давяраў Платовічу, ну баяўся, каб хітры пралаза млінар не падлез да яго з гэткага боку, на які Платовіч не звяртаў увагі.

Не мяшала б пагутарыць з прадсядацелем сельсавета аб яго размовах з Хаімам Крокесам.

3 гэтым намерам Вінцусь Шавель падышоў да ўвахода ў сельсавет, як яго рангам аклікнулі. Ён азірнуўся і ўгледзеў перад сабою сакратара акругвыканкома Банэдыся Віхляя.

—   Я ад цябе, панімаеш ты... Дзе ты блытаешея?..

—   Вы былі ў мяне ўдому?..

—   Дык экстранае дзела, панімаеш ты... Вінцусь Шавель настаражыўся.

—   У нас адбылася пастанова, панімаеш ты...

Яны ўвайшлі ў сельсавет і занялі месца каля пустога стала сакратара.

—   Якая? — паддаючыся прыемным адчуванням, запытаў Вінцусь Шавель.

—  Аб тваёй справе, панімаеш ты... Учора днём. I, панімаеш ты, ваш нэпман пасобіў... Зайшоў да Платовіча і просіць у арэнду млін... Даказвае, што адбудоўваць самім выгады няма, што лепей здаиь у арэнду, што... Тады, панімаеш ты, Платовіч гэта пытанне на павестку пасяджэння і... пастанаўляюць: «Млін адбудаваць... На першы пачын вызначыць трыста рублёў... Ускласці працу, панімаеш ты, на Вінцуся Шавеля, выклікаўшы яго для надання дырэктыў...»

Віхлян уголас пераказваў Вінцусю Шавелю нечаканае яму рашэнне акругвыканкома. А той пазіраў на сакратара з лёгкім недаверам і не ведаў, як яно так раптам усё перакруцілася...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15