Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Вы знарок прыехалі па мяне? — запытаў Вінцусь Шавель.

—  Амаль што так, панімаеш ты... Тут, вядома, і іншыя справы ёсць, але галоўным чынам прыехаў наконт мліна... панімаеш ты...

Прадсядацель сельсавета паціху ўсміхаўся...

—   Пахне блінцамі, кажаш? — жартаваў.

—   Папахвае, панімаеш ты...

Але Вінцусь Шавель не слухаў гэтага: яго думкі ўжо круціліся ў акрузе, а руплівасць штурхала хутчэй спяшыць дамоў і збірацца на цягнік.

—  Вы едзеце сённека? — пытаў ён Банэдыся Віхляя.

—  Сёння, патрэбна сёння, панімаеш ты...— спакойліва адказаў той.

—   Дык едам разам?

—   Разам?.. Можна разам...

Яны спаткаліся на станцыі перад адыходам цягніка. Вінцусь Шавель не адставаў ад сакратара, і абое палезлі ў адзін вагон. Уселіся побач, пры акне, і Віхляй не паспеў адумацца, як Вінцусь Шавель разняў гутарку. Яму не цярпелася, каб не выказаць сваіх думах сакратару, тым болей што зараз ён быў перакоканы ў іх непарушнасць, падмацованую, нарэшце, пастановаю акругвыканкома. Выказам сваіх думак Вінцусь Шавель хацеў падкрэсліць начальству адну ісціну — гэта мець увагу да кожнага, хто не бракуе малою справаю, дробным інтарэсам, абы яны накірованы былі для грамадскае карысці.

—  Паглядзіце вось,— крануў ён сакратара,— прыватны млін працус, а фамадскі — маўчыць. Ласне гэта прыемная рэч? Не лепш было б, каб круціліся абодва, а імі кіраваў сельсавет? Дык не ўгаварыць нікога, не ўверыць... Кожны пацвельваеица... Думаеце, мне гэта трэба?.. Во. бачыце...

Цягнік рушыў і выехаў э будынкаў станйыі. Як на далоні ляжалі Махаўцы перад іх узрокамі. Дыміла труба Крокесавага мліна.

—  Вунь, вунь, бачыце,— паказваў Вінцусь Шавель,— мелецца ў два кашы; уласніку і млінару. Кожны пуд збожжа дае нэпману шэсць-сем фунтаў... Ці ж гэта лад? А ўжо б даўно большасць сялян ад яго адышла... Дык упіраюцца як адзін — усе...

—  А ты да каго звяртаўся?

—  Не печыць... Ад прадсядацеля сельсавета да прадсядацеля акругвыканкома.

—  I ніхто нічога?

—  Блінцоў захацеў — вось іх адказ... Гэта дзела?.. Вось бачыце, чуць не выпаўзла з рук... Балела сэрца — не выказаць... Я ўжо думаў. грэшным дзелам, пачаць з іншага боку... А цяпер, нарэшие, даншлі... дзякуючы Хаіму...

Шчырасць і заўзятасць, што несла імі з гутаркі Вінцуся Шавеля, захапілі Банэдыся Віхляя. Той занядбаў усё і слухаў захопленага справаю таварыша. Ужо ён ні каліва не сумляваўся, што Вінцусь Шавель выяўляе сабою асаблівы тып чалавека, досыць сур'ёзнага і талкавітага. Маленькая справа, за якую ён учапіўся рукамі і нагамі і аб якой хадзілі жарты ды пагаворкі, выглядала ў яго ваччу справаю неадкладнаю, значнаю справаю, Чаму ж сапраўды не паслухаць было Вінцуся Шавеля зразу?

Банэдысю Віхляю ён прадстаўляўся разумным, дападкім гаспадаром. Мець у вёсцы гэткага працаўніка было, па яго думках, знаходкаю. За гэтым сакратар даў сабе абяцанку пасобійь Вінцусю Шавелю, наколькі будзе мажлівым з яго боку.

—   Я рад, панімаеш ты, што адбылася гэткая пастанова... Будаўніцтва не павінна абмяжоўвацца адным местам... Яно, панімаеш ты, мусіць класці найшырэйшыя падваліны...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15