Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Банэдысь маўчаў, гледзячы ў вочы камандзіру, які хітра ўсміхаўся. Напэўна, падобны смяшок прабягаў не адным тварам! 1 яму было зразумела, чаму Вінцусь Шавель з недаверам едзе ў акругу. Гэта тым болей падахвочвала Віхляя хутчэй апынуцца разам з Шавелем перад Платовічам і атрымаць з яго рук пастанову аб мліне і дырэктывы наконт яго адбудовы. Калі хвілік з дзесяць назад ён думаў не пайсці на службу, то зараз рашыў з'явіцца ў акругвыканком абавязкова. Ён быў ахоплены шчырым жаданнем пасобіць Вінцусю Шавелю, калі стрэнуцца якія-кольвечы цяжкасці.

Пакепкая гутарка камандзіра зусім не спадабалася сакратару, і калі той адышоў ад іх, ён так выказаўся аб ёй Вінцусю Шавелю:

—  Што гэта за разумнік такі?

—   Мой таварыш, разам служылі,— адказаў Вінцусь Шавель.

—   Смяецца з цябе?

—   Каб толысі ён адзін! Усе, як ён... Іх дзівіць мая заўзятасць у гэткай, па-іхняму, дробнай справе...

—   Цяпер мне зразумела, панімаеш ты...

Кандуктар, патрабуючы білеты, перабіў іх гутарку. У вагоне зашавяліліся, зарухалі. Набліжалася станцыя — акружны горад.

—   Вы зойдзеце ў акругвыканком? — запытаў Вінцусь Шавель Банэдыся Віхляя.

—   Абавязкова! Пойдам разам...

Абое глядзелі ў акно, за якім слаўся нелапы гарадок з некалькімі высокімі комінамі.

У акругвыканкоме Банэдысь Віхляй правёў Вінцуся Шавеля да дзвярэй кабівета намесніка старшыні і сказаў:

—  Стукай. Трэба буду я — заві...

Вінцусь Шавель пастукаў і пачуў дазвол увайсці. Платовіч кінуў на яго поглядам і тут жа сцяміў, у чым справа.

—  Сядай, таварыш. Я скончу гутарку з загадчыкам культаддзела, а пасля пагугарым з табою.

—   Можа, я перашкаджаю?

—   Нічога.

Гутарка Платовіча з чалавекам, якога Вінцусь Шавель у яго застаў, цягнулася нядоўга. Платовіч падганяў яго і, каб не зацягнуць часу, папрасіў некалькі пытанкяў развязаць другім разам. Гэта намякнула Вінцусю Шавелю на добры гумар у Платовіча, і ён пачуў сябе яшчэ больш увераным у дадатны канец...

Калі ад Платовіча выйшаў наведывач і яны засталіся ўдваіх, адзін на адзін, Вінцусь Шавель першым узняў гутарку:

—   Вы мяне выклікалі ў акругу, таварыш? Той ласкава ўхмыльнуўся і адказаў:

—   Табе таварыш Віхляй перадаў аб нашым рашэнні?

—   Я вельмі ўзрадаваўся, таварыш Платовіч...

—  Так... як бачыш, мы паслухалі цябе, а зараз чакаем добрых скуткаў. Блінцы павінны быць смачнымі для ўсіх...

Як ні сур'ёзны быў Вінцусь Шавель, аднак не стрымаўся і зарагатаў.

—   Пастараюся аздобіць, хоць рошчына падыходзіііа занадта доўга...

—   Затое падышла як належыць...

Вінцусь Шавель прысеў напроціў Платовіча і неадхільна на яго глядзеў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15