Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Пастанавілі, брат, даць ходу мліну і прадпісалі сельсавету, каб вылучыў цябе гэту справу ўладваць... Адпускаем на першую рату трыста рублёў.

—  Малавата, таварыш Платовіч...

—   Ленш, як нічога... Фінансы ўгінаюшіа... Бюджэт не дазваляе болей... Затое даём дапамогу вось чым: давыбарам тых рэчаў, якіх не хопіць, у Долінскім мліне, а таксама адпускаем пяць хвой...

—   Але, таварыш Платовіч, я маю на воку не толькі млін, a і лесапілку, і...

—   Чакай, чакан, чакай! — замахаў рукою Платовіч.— Спраўся наперад з адным, а пасля пяройдзем да другога... А то бывае, што ў муку насыплецца пілавін і... першы блш выйдзе каыяком...

Ён засмяяўся.

—   Так,— паправіўся Платовіч,— гэта між іншым... А цябе трэба прывітаць: чаго дамагаўся — таго і дамогся...

—   Вы думаеце — для сябе, таварыш Платовіч? Дарэмна,— для справы... Паверце, для справы... Для сябе — адно: уцеха, што хоць малое, нязначнае, а сумеў зрабіць... Бо нельга ж толькі гутарыць ды планаваць, а павінна рабіць. Савецкая ўлада, па-моему,— гэта жывая творчасць, несціханая чыннасць... Ад малога да вялікага і ад вялікага да малога яна ўсё-ўсенькае павінна перабудаваць, падстроіць... I дух будаўніцтва мусіць прасякнуць усё насельніцтва нашае рэспублікі, бо нічога няма харошага, калі яно нерухомае, нежывое...

—; Бадай што, ты праўду кажаш... Ну, рухай жа далей... Прыеду на блінцы — пачастуеш?..

—  Абавязкова.

Вінцусь Шавель падняўся і працягнуў руку Платовічу. Той прыўстаў і развітаўся.

—  Паведамляй, як ісціме праца.

—  Не забывайце аб чарговых ратах, таварыш Платовіч...— дабрадушна напомніў Вінцусь Шавель і накіраваў да дзвярэй. Але раптам адвярнуўся і праказаў да Платовіча: — Выбачайце... Папрашу ў вас запіскі на грошы і распараджэння на выдачу мандату...

Платовіч, уважлівы да Вінцуся Шавеля, тут жа прысеў і выпаўніў яго просьбу.

—  Звярніся да таварыша Віхляя, той табе зробіць... Бывай... Вінцусь Шавель нізенька схіліўся і выйшаў з кабінета. За дзвярыма яго пільнаваў сакратар, Банэдысь Віхляй.

—   Дагаварыўся, а? — запытаў ён Вінцуся Шавеля.

—   Амаль што поўнасцю... Цяпер вось да вас...

Ен падаў сакратару дзве маленькія паперачкі, кожная з трыма радкамі, Платовічавы рэзалюцыі, і палрасіў:

—  Дапамажэце... калі ласка.

Банэдысь Віхляй забраў ад Вінцуся Шавеля абедзве запіскі і хутка выбег з пакоя. Вінцусь Шавель астаўся адзін, бадзёры і ўвераны ў сябе і ў сваю справу, якая так трудна давалася і якая, Дзякуючы гэтай труднасці, захалляла ўсю яго істоту.

«Ад малога дойдзем да вялікага. Нельга пабудаваць вялікага. дзе не пабудована малога»,— мільганула перад ім ісціна, у якую ён верыў, як у цудоўную сілу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15