Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Платовіча абудзіў гудок паравоза. Ён паглядзеў у акно вагона: цягнік набліжаўся к мястэчку Махаўцы. Невялікі гаек, шырокае гала выгана вакола яго павеялі знаёмым і бліэкім. Платовіч хутка саскочыў з верхняе лаўкі, працёр хустачкаю вочы, прыадзеў жакетку і нарыхтаваўся к выйсцю. Цягнік усцішаў хаду, уваходзячы ў будынкі станцыі. На пероне стаяла шмат людзей. Усе яны выйшлі на станцыю з мэтаю напаткаць знаёмага, не думаючы, ці мог гэтакі сюдою і сёння ехаць, ці не. Некаторыя зняцерпу зазіралі ў вокны вагона.

Калі пасажыры сталі выходзіць, на іх глядзелі дзесяткі вачэй. Здараліся зусім нечаканыя, выпадковыя стрэчы. Платовіч міжвольна заглядзеўся на сцэну спаткання маладое, дужа мілавіднае дзяўчыны са сваім бацькам — чыноўнікам у форме. Дзякуючы гэтаму ён зусім не заўважыў як да яго падбег хтосьці з публікі і тузнуў за рукаў, аклікнуўшы:

—  Таварыш Платовіч!

Платовіч азірнуўся якраз пры ўваходзе ў дзверы станцыі і сустрэў знаёмы твар. Але на яго націснулі заднія пасажыры і памяшалі яму ўспомніць, хто гэта за чалавек яго чапіў Ён не думаў, каб у Махаўцах не было знаёмых яму людзей, але хто з іх затрымаўся да гэтага часу, Платовічу не прыходзіла ў голаў. Загэтым вокліч яго зацікавіў: ён прайшоў на станцыю і спыніўся чакаць, ці не пазаве яго аклікаўшы яшчэ раз. Так і было: праз хвілін пяць да Платовіча падбег Вінцусь Шавель і праказаў:

—   Вы мяне не помніце?

—   Цябе? — і Платовіч паглядзеў на Вінцуся Шавеля.— Трохі помню... Здаецца... разам млін будавалі?

—   Так, вы пасобілі мне, таварыш Платовіч... Каб не ваша пастанова год таму назад, дык і зараз млін стаяў бы без руху і раскрадаўся б людзьмі... А вы... вы пусцілі млін, і цяпср

Яны адышлі да дзвярэй.

—   Значыць, блінцы пякуцца? — пажартаваў Гілатовіч...

—   А вы бачыце вунь, як комін курыць? А чуеце, як тарашчыць лесапілка, ажио па ўсіх Махаўцах рэха ідзе? Заўважылі?

Вінцусь Шавель казаў гэта, а ўся істота яго дрыжэла натхненнем і асалодаю.

—   Чую... Здалёк угледзеў комін і падумаў, ці не Шавелеў гэта млін разышоўся... Ажно і так...

—   Так, так... Уласна кажучы — то і не Шавелеў, але я... я ўлажыў у яго шмат старанняў, шмат клопату.

Платовіч рупесліва паглядаў на выйсце, Вінцусь Шавель трымаў яго за руку і супакойваў:

—  Паспееце... я вас правяду, таварыш Платовіч... Я хачу вам падкрэслщь адно: можа, гэта справа і малая, але яна неабходная... Яна абавязковая справа... Паглядзеце — год мінуў а мястэчка не пазнаць.

Было ціхім, а зараз гудзе+э... Чуеце?.. Я, пахваліцца, з мліна вырасціў цэлы камбшат... Троха энергіі, а троха шанцу, і глядзеце — фабрыка. Працуе дванаццаць чалавек... Крокеса пабіў, і той на ладан сапе^Мялю і лепш, і тайней... Пілую — да дваццаці хвой у дзень".'. Вальцую сукно, крупы раблю...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15