Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Для вас, таварыш Платовіч, можа, і мала, а для нас,— бадай што, і здорава... Вось,— ён паказаў на траіх сялян,— сукно майго вырабу... У торбе — хлеб майго памолу...

Вінцусь Шавель на хвіліну занатаваўся. Пасля з яшчэ большаю ласкавасцю ў голасе загутарыў да Платовіча:

— А я вас прашу, таварыш Платовіч, зайдзеце ў млін; я вам пакажу нашы дасягненні. Вы надоўга да нас?

—  Дзён на два.

— Скажэце, бок, адкуль хаця?.. Я і забыў, цьфу... зарапартаваўся з мліном... I па якой справе?

Платовіч далей не ўтрымаўся на месцы і рушыў к выйсцю...

— Я з цзнтра... Па справе, якая не падлягае аглашэнню...— выказаў ён на хаду.

Гэта Вінцуся Шавеля, відаць, не задзівіла, бо ён тут жа зноў перайшоў да свае справы:

— Пахвалюся, таварыш Платовіч,— мне за маю працу райвыканком вынес падзяку. Во, маю пры сабе...

Яго рука лягла на левую грудзіну...

—  Віншую,— праказаў Платовіч...

— А цяпер... пастаўлена ў райкоме пытанне, каб мяне перакінуць на загадванне Вапнянскімі майстэрнямі... Прызнацца, таварыш Платовіч, гэта не для мяне... Я люблю сваю справу і, мне здаецца, павінен астацца пры ёй... Як ваша думка, таварыш Платовіч?

—  У райкоме відней...

— А я папрашу вас, закіньце слова... Вы ж мяне ведаеце... разам будавалі млін, разам...

Яны выходзяць са станцыі.

Угледзеўшы гэта, да ганка станцыі хутка прымчаўся рамізнік.

—  Я давязу, калі ласка... Куды трэба?..

—   Да доктара Бянёвіча,— адказаў Платовіч і палез на воз.— Можа, падвязу цябе? — запытаў ён Вінцуся Шавеля.

—   Не, дзякуй, гэта не па дарозе... Не забудзьце, таварыш Платовіч, райком і млін... Хоць на хвілін дзесяць заскочце ў млін... Добра?..

—  Зазірну... Хоць мала маю часу, а зазірну... Гатуй блінцы... Платовіч махнуў рамізніку, і той паехаў. Вінцусю Шавелю ён

зняў шапку і паківаў галавою... Нешта праказаў, але раптам загулзеўшы ў мліне сігнал заглушыў Платовічавы словы...

Вінцусь Шавель з пяшчотнаю ўхмылкаю на твары накіраваў да мліна.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15