Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Пап|ашу зазірнуць усярэдзіну і выясніць, што тутака маецца і што яшчэтрэба дадаць, каб млін пайшоў... Калі ласка, таварыш Платовіч, тутака нядоўга, раз-раз...

Плато8Ічу нельга было адмовіцца: Вінцусь Шавель захапіў яго сваім манеўрам знянацку — трэба было паслухаць, і ён паважна зайшоў у сярэдзіну будынка. Бруд, непарадак і сотні дзюрак у сценах ды даху будынка павеялі жалам. Аднак Платовіч мог праканацца сваімі вачыма, што ў будынку валялася шмат млінарскага начыння. Асыпаны на корх пылам ды кастрыцаю, стаяў між вялізных драўляных кол яшчэ не бязгодны рухавік; на сваіх месцах у чынным парадку тырчэлі пытлі, грамадзіўся непарушны пастаў з двух камянёў. Пры сцяне стаяла яшчэ некалькі негатовых жорнаў. На зям.іі валяліся дошкі, драбіны, кліны, жалеза, сіты.

Вікцусь Шавель як утрапёны насіўся па будынку, натыркаючыся на рэчы, і гукаў да Платовіча:

      А гэта што! А вось гэта! А вуньдзека! А тамака... І/tc дабро, усе дастаткі людскія... Грэх, каб гінулі так, сорам... Мы багаты на вялікія замахі, на планы, на гутаркі ды абгаворы іх, а тутака вось... Сотня-другая рублёў - і млін, пане мой, як лялька...

Платовіч выйшаў на двор і пазваў Вінцуся Шавеля:

—  Давай пойдзем. Досыць...

Вінцусь Шавель выйшаў з будынка, па-гаспадарску, акуратна прыставіў тое ж падоб'е дзвярэй, палажыў пад хісткую фортку камень і падышоў да Платовіча.

—   Ну, вашы заключэнні?.. Ага... яшчэ на адну хвілінку, каб даць вам поўкае ўражанне... Зойдзем з таго боку... Там...

—   Ды я ўжо ясна выяўляю сабе.

Вінцусь Шавель як быццам не чуў, што выказаў Платовіч, і, хапіўшы яго за рукаў, рушыў з месца.

—  Я думаю, што гэты лакаматыў пацягне і пілку і сукнавалку... Думаеце, не збытак цярпімо, калі сялянства на пілоўку дошкі траціць гэтулькі грошы... Не мае дзе сукна вываліць... Ды рабочыя рукі... Нябось, наткнуліся ўжо на беспрацоўных за гэты час...

Бачылі, што ў нас робіцца, а прыстаканіць хоць бы аднаго чалавека — няма дзе... Глядзеце... I для лесапілкі ўсё гатова. Мы вокруг абслужым, калі справу добра паставіць...

Платовіч слухаў Вінцуся Шавеля моўчкі. Калі ж той кінуў тлумачыць, адчуваючы безнадзейнасць пераканаць яго, праказаў да Вінцуся Шавеля:

—  Добра. Пастановім на ячэйцы. Я скажу сакратару. Вінцусь Шавель нічога не адказаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15