Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

На пасяджэнні ячэйкі пытанне аб мліне стаяла апошнім. Вінцусь Шавель, калі галасавалі парадак павесткі, паспрабаваў перанесці сваё пытанне другім па чарзе, але яго прапазіцыю адхілілі. Сакратар ячэйкі колка ўсміхнуўся, калі Вінцусь Шавель выказаў нездавальненне галасаваннем: ён лічыў недарэчным з боку Вінцуся Шавеля выпукляць перад адказным працаўніком з акругі гэткае малое, нікчэмнае пытанне. Ён нават укорліва кінуў Вінцусю Шавелю сказ: «Ну, чаму ты заўсёды, дзе трэба і дзе не трэба, са сваім млінам». Але Вінцусь Шавель не патураў на гэта. Ён улічаў абставіны і карыстаўся выпалкам, каб яшчэ раз, перад поўным, пашыраным, нават урачыстым сходам, выказаць сваю думку, давесці яе да признания і пасля — да ажыццяўленкя. 3-за гэтага даўгіх тры гадзіны, якія пайшлі на абгавор папярэдніх пытанняў, Вінцусь Шавель збіраў словы і факты к прадстаячаму выступлению. Багаты, выпуклы да клад Платовіча аб міжнародным становішчы, выборы ў Саветы — абміналі яго ўвагу, не кранаючы пачуцця.

Але, калі зусім раптоўна для Вінцуся Шавеля паднялося пытанне аб мліне, ён мог знайсціся толькі на простыя, шэрыя сказы, якімі атакаваў надоечы Платовіча.

—   Убачай на хвілінку! — перабіў Вінцуся Шавеля саіфатар, Усе паглядзелі на яго; некаторыя ўкорліва засмяяліся. Вінцусь Шавель спыніўся на паўслове.

—   Я прзшу казаць больш канкрэтней,— падаў сакратар. Вінцусь Шавель пачырванеў і адказаў:

—  Я не адцягаюся ад галоўнага зместу пытання... Я трымаюся рэгламенту і кажу...

Ен хвілінку памаўчаў, як быццам бы шукаючы слоў, з якіх казаць далей. Пасля напаткаў належны сказ і загутарыў:

—  Можа, што і не да ладу сказаў... тады ўбачайце — я не аратар вялікі, я кажу... Мне здаецца адно... Кожны павінен дасканала ведаць, павікен настойна дбаць аб тэй справе, на якую ён пастаўлены. КалІ ўручаная справа патрабуе таго ці іншзга вырашэння, то ці павінен яе кіраўнік маўчаць? Гэта значыла б, што кіраўнік не адпавядае свайму назначэнню... Я вось быў у Чырвонай Арміі — камандаваў узводам, і, не хвалюся, усё ішло чынчыкам...

Сакратар пазваніў і следам прыказаў:

— Таварыш Шавель, бліжэй да справы, вам засталося пяць хвілін.

Вінцусь Шавель паправіўся на месцы:

—  Я, фактычна, асноўнае сказаў ужо... Я хачу дадаць адно: сённяшняе пасяджэкне павінна рашыць так ці гэтак: патрэбен махаўцам савецкі млін ці не? Прашу галасаваць... На гзтым ён скончыў і настарожана пачаў чакаць, на чым усе спыніцца. А вось выйдзс па-ягонаму! Але настрой сходу не казаў за гэта. I Вінцусь Шавель сабраў усю сваю ўвагу на постаці і настроі Платовіча, Безумоўна, ад яго ўсё залежыць. Толькі кіўнс сакратару ячэйкі... Я лічу, што канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню вынесе бюро ячэйкі...— запрапанаваў сакратар.— Хто за гэта? У Вінцусевым ваччу мільганула дзесятак поднятых рук, было ясна, ён не выйграў справы і на гэты раз. «Што сабе таварышы думаюць!» — злосна выказаў ён сам сабе, забываючы партыйную этыку, калектыўную думку і таварыскае пачуццё. Збоку яго таварыш пацешыў:

— Вырашым, справа не гарыць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15