Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Але Вікцусь Шавель не прыняў яго слоў за ўцеху, а выкарыстаў як повадда лаяню.

—  Мы заўсёды на гэтым выязджаем... А таго не ўлічаем, што час ідзе, дабро гіне, я гуляю, як дурань, лезу кожнаму ў вочы.., а справа адкладаецца.

Сусед, не чакаючы ад Вінцуся Шавеля гэткага адказу, павярнуўся і пайшоў разам з іншымі да выйсця. У памяшкакні стаяў гоман, смех. Тое, што толькі-толькі займала агульную ўвагу, дзесьці знікла, адышло на задні план.

Да Вінцуся Шавеля не даходзіла ніводнага зыку, які б датыркаўся млінарнага пытання. Каля стала прэзідыума спрачаліся аб падзеях нядаўніх дзён у вёсцы Кумаўка. Сакратар ячэйкі голасна даводзіў, чаму здарэнні прынялі іншы зварот, чымсь яны ўгадвалі. Старшыня сельсавета гэткім самым тонам адмячаў несправядлівасць тактыкі ячэйкі. Платовіч уважліва слухаў, запісваючы некаторыя асабістасці паведамленняў у вузенькі блакноцік. Вінцусь Шавель мо хвілін з пяць слухаў, не зыходзячы з месца і не зважаючы на тое, што будынак апусцеў. Але як ні цікавы былі спрэчкі, думка аб праваленым пытанні перабівала іх. Тады ён падняўся, падышоў да стала і праказаў да Платовіча:

—   Дазвольце прыехаць да вас у акругу.

—   Чаго?

—   Я хачу з вамі пагутарыць...

—   Не забараняю, але я яшчэ заутра буду тут, цэлы дзень.

Роўна праз тыдзень Вінцусь Шавель паехаў у зкругу. Усю дарогу, на якую аддавалася да шасці гадзін часу, ён меркаваў, як і што выкарыстаць сваю паездку. Цэлы шэраг шіанаў прайшоў у яго галаве. I за які ён браўся, здавалася,— дарэмны, нежыццёвы. Рэчаіснасць выразна казала не ў яго карысць. Калі паўстала думка зайсці да прадсядацеля акругвыканкома, то рабілася проста страшна. Наведанне Платовіча абяцала малыя вынікі. Наогул, акружныя планы працы душылі сваёю вялікасцю і адказнасцю дробныя думкі Вінцуся Шавеля. Хвілінамі яму рабілася кіякавата везці іх у акругу. Найпэўнейшае, што іх чакала ~ Вінцусь Шавель ясна гэта выяўляў сабе,— зноў тая ж іронія, што і з боку Платовіча. Але вярнуцца з дарогі без нічога было большей бяссэнсіцай. Сумленне не дало б ні на момант спакою: як то так магло стацца, каб учора яшчэ цвёрдае, прадуманае рашэнне сёння стала нечым непатрэбным. Гэта было 6 для Вінцуся Шавеля роўна самапрызнанню ў сваей несамастойнасці. Болей таго, усё б яго рэнаме пайшло на няма нічога... Пераацэнка ўсіх каштоўнасцей!..

Вінцусь Шавель, ступіўшы на тэрыторыю акруговага цэнтра, перабраў яшчэ раз думкамі практычнасць, вартасць і значэнне сваіх планаў і рашыў, што ён не мыліцца. Наадварот, ім апанаваў эгаізм не заўзятага дурасы, а грамадскага працаўніка, і Вінцусь Шавель з непаваротнаю рашучасцю накіраваў зразу ў акругвыканком. «Кожны выпаўняе тое, што ён здацен выпаўніць»,— пераказаў ён свой прынцып і з ім, як з ліхтаром уначы, прайшоў дарогу ад вакзала да акругвыканкома і ўвайшоў у яго памяшканне. У акругвыканкоме выйшла так, што ніхто яго не спыніў ад вахода да самых дзвярэй прадсядацеля.

Вінцусь Шавель прамінуў некалькі каморак і смела стукнуў у дзверы, на якіх вісела шыльдачка «Прадсядацель акругвыканкома».

—  Вайдзеце! — даняслося з-за дзвярэй.

Вінцусь Шавель увайшоў у кабінет прадсядацеля і ўжо ад дзвярэй пачаў сваю гутарку:

—   Я да вас, убачайце, таварыш прадсядацель... з невялікаю справай...

—   Кажэце, кажэце...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15