Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Але не паспеў Вінцусь Шавель зрабіць уступ да свае просьбы, як прадсядацель яго спыніў махам рукі.

—   Вам ужо гэта вядома?

—   Таварыш дарагі,— пачаў прадсядацель,— ласне можна гэтак, як вы, ставіць пытанне? Перад намі цэлы шэраг выпадкаў у сто разоў большае значнасці, і то мы не можам іх зараз паасобку разбіраць... Вось цэлы тыдзень мы ўсім выканкомам абгаварваем справу гаспадарчага будаўніцтва акругі і то...

—   Мая просьба вашага плана не парушыць,— перабіў Вікцусь Шавель...

Прадсядаце;іь крыху падвысіў голас:

—  Кожны, хто прыходзіць да мяне з тым ці іншым пытаннем, стараецца пераканаць вось гэткімі ж доказамі!.. А вынікі нікога не цікавяць... Пасудзеце самі, таварыш дарагі, што можа выйсці ўрэшце, калі мы сваю працу вясцімем урыўкамі, хапунцом... Вам адно, свае важна, а па-нашаму...

Вінцусь Шавель зноў не стрымаўся:

—   Мая справа вымагае двух-трох слоў, і я прашу вас, таварыш прадсядацель, аднесціся да яе з пав ахаю.

—   Я да ўсяго адношуся з павагаю... Але... нельга мяняцца на дробязь... Кожны гукае з свае званіцы...

Звакок тэлефона перабіў прадсядацеля. Ён нервова хапіўся за трубку і суха адказаў:

—  Хто пытае? Спакою не даюць,— вылаяўся. Пасля настаражыўся і пачаў гутарку: — Так, акругвыканком... Каго трэба?.. Сакратара?.. Прадсядацеля?.. Я... Што трэба?.. Ага!.. Даруйце-э, таварыш Ласка, дальбог, не пазнаў... Бюджэт? Наконт Залускае лесапілкі? I Котліцкае гуты?.. Няладна, кажаш?.. Ч-чорт яго вазьмі... Зноў на два вечары... Добра... Зараз, вось, вось...

Прадсядацель павесіў трубку і падняўся з месца.

—   А што раён кажа на гэта? — запытаў ён Вінцуся Шавеля, складаючы паперы ў партфель.

—   Я не хадзіў яшчэ ў раён...

—   Вось бачыце...— нездаволена вырачыўся прадсядацель.— Да канца не дойдзеце — і ў акругвыканком... Вам яшчэ дысцыпліну патрэбна вывучыць...

Ён паспешна надзяваў паліто і стараўся не глядзець на Вінцуся Шавеля...

—  Думка раёна мне даўно вядома...

—   Як?

—   Я меў ужо гутарку з таварышам Платовічам.

—   I што? — ужо на хаду пытаў прадсядацель.

—  Таксама заняты іншымі планамі... Хто ж будзе дробяззю займацца? Вы нам даручылі вядомую справу — дайце ж магчымасць яе вырашыць. У нашым складаным гаспадарстве, як у машыне,— кожная шрубка мае свае месца і свае значэнне... Часта дужа паважнае значэнне... можа, нават большае... Яны выйшлі з кабінета прадсядацеля.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15