Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Я ўсё гэта ведаю, таварыш дарагі... Але ў вас адны Махаўцы, а ў мяне цэлая акруга... Да ўбачэння...

Прадсядацель узяў пад казырок і знік з ваччу Вінцуся Шавеля. Вінцусь Шавель прайшоў у канцылярыю і прысеў на крэсле каля акна.

Перад ім віднеўся шырокі дзядзінец, абмяжованы з усіх бакоў старою паветкаю. Пад дзюрпатаю страхою паветкі ляжалі горы ламачча, калісьці прадстаўляўшага з сябе добрыя брычкі, мэблю, машыны. За дзядзінцам, упева, паднімаліся сцены муру, ужо асыпаныя ў розных месцах, з абкуранымі дзіркамі замест акон. Над гэтымі сценамі высіліся два вялікія каміны ці то фабрыкі, ці завода. За паветкаю, управа, быў сад, на дрзвах якога бялелі кругі ад парэзаных галін... Гэта панарама надала Вінцусю Шавелю розных думак. «Сапраўды, ці ж можа хоиь бы прадсядацель акругвыканкома адарваць увагу ад агульнаакруговых заданняў і заняциа справаю аб Махаўскім мліне... Спадчына акупацыі, грамадзянскае вайны абяскровілі краіну... Дзе ні паглядзі — патрабуецца аднаўленне, рапарацыя, будаўніцтва... Можа б, і не варта было мне ехаць сюлы... дурыць галаву і траціць час...»

Вінцусь Шавель паддаўся мінорнаму настрою і спакойліва, безнадзейна пайшоў 3 акругвыканкома. Ужо ў ім мулялася рашэнне кінуць усё і ісці проста на вакзал, як пры выхадзе з дзвярэй яго напаткаў Платовіч.

—   Таварыш Шавель?

—   А, таварыш Платовіч!

—  За блінцамі прыехаў? — пажартаваў апошні з Вінцуся Шавеля.

—   Я хацеў зайсці да вас, можна?

—   Прадсядацель паслаў?

На твары Платовіча іграла рэзвая ўхмылка.

—  Я скажу, як прыйду. Можна?

Платовіч зрабіў сур'ёзную міну і праказаў да Вінцуся Шавеля:

—  Няўжо ты яшчэ не пакінуў свае думкі аб мліне?

Гэтых слоў было досыць, каб у Вінцуся Шавеля ўнуфы зноў усё перавярнулася ўверх дном. Яго ўкалола крыўдлівасць, чаму-такі да яго так адносяцца? Няўжо ён настолькі нічога не варты, што не ўмее нават разабрацца ў гэткай рэчы, як справа з млінам? Ш, можа, сапраўды гэта справа настолькі нікчэмная і непатрэбная, што аб ёй не павінна быць і гутаркі?.. Але тады для Вінцуся Шавеля была б неразгаднай уся сістэма гаспадарчае машыны. Ён не знайшоў бы жаднага тлумачзння на тое, для чаго і навошта энергія гзткіх людзей, як ён... Тады 6...

—  Так, я сваю справу хачу давесці да канца... Пакуль яшчэ мне ніхто не даказаў, што гэта справа непатрэбная, а мая думка і мае клопаты аб ёй — марныя... Я дамагаюся, каб вы мне гэта даказалі...

Гэта было сказана артыстычна, ёмка. Сам Вінцусь Шавель не растлумачыў бы, як гэта ў яго выйшла так. Можна было заключыць адно — Вінцуссм Шавелем кіравала цвёрдае рашэнне паставіць сваю справу на адпавсднае ёй месца. Вось чаму Платовіч не мог адказацца ад спаткання.

—  Я з табою гэту справу абмазгую... Толыгі праз некалькі часу. У мяне цяпер столькі работы, што, паверыш...

Яго перабіў раптам наляцеўшы на іх таварыш, які хапіў Платовіча за руку і адцягнуў ад Вінцуся Шавеля.

—  Праз тыдзень я буду ў вас,— пачуў ён з калідора, куды пайшоў Платовіч з незнаемым Вінцусю Шавелю таварышам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15