Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Праз дзве гадзіны пасля гутаркі з Платовічам Вінцусь Шавель ужо ехаў цягніком да гасподы. Скутак, які ён вёз з сабою, збіў яго з глузду. 1м апанавала бесцікаўнасць да ўсяго: не хацелася паглыбляцца ў думкі і чапаць наступнага. Ён сядзеў каля акна і ўкорлівым поглядам развітваўся з негасціннан акругай. Але, надзіва, не знаходзілася выразнае злосці ні на прадсядацеля акругвыканкома, ні на Платовіча. Прычына гэтага ляжала па-за імі, дзесьці глыбей, куды ў гэты момант яму не захацелася заглядаць. Яна давядзе Вінцусю Шавелю аб сабе, можа, скора, можа, крыху пачакаўшы... Не павінна ж таго быць, каб Платовіч схлусіў, што наведае Махаўцы. А тады — адзін на адзін — ён, Вінцусь Шавель, паспрачаецца за свае намеры. Але да гэтага яму прыйдзецца спаткацца з некаторымі непрыемнасцямі. Сакратар ячэйкі...

—  А, таварыш Шавель! — пачуў ён збоку і азірнуўся, не скончыўшы думкі.

На праходзе, гледзячы яму ў вочы, стаяў чырвонаармеец Пракоп Асіна ў форме камандзіра ўзвода, з якім Вінцусь Шавель служыў у адным палку.

—   Ты ж чаго тутака? — запытаў ён чырвонаармейца.

—   Еду на пабыўку, на месяц выпрасіўся...

—   А ласне твой дом у гэтых краях?

—   Так, вось на другой станцыі злажу.

—   Землякі!

—   Як бачыш...

Пракоп Асіна прайшоў да Вінцуся Шавеля і прысеў помеж з ім.

—   А ты што парабляеш? — запытаў ён Вінцуся Шавеля. Той матнуў рукою.

—   Чаго недаволішся?

—   Цяжкая праца, браце мой.

—   Якая?

—   Гаспадарчая... Я пакуль без месца, заняўся млінарскаю справаю... I вось нашуся з ёю больш месяца, а скуткаў жадных... Гэтак людзі заняты, што выслухаць не маюць часу... Вакола столькі недастач, ажно рады няма спыніцца на кожнай паасобку...

—   Ты дзівішся, што я заняўся гэткімі дробнымі справамі?

—   Так, дзіўлюся...

—  Я пазнаў па табе... Дык вось, браток,— трэба... Трэба і гэта... На вялікія справы ёсць адпаведныя людзі, а на малый — таксама. Але не павінна быць, каб малыя справы аставаліся нявырашанамi. У жыццевай машыне кожная шрубка мае свае месца; звіхтавалася, не папраў — уся машына не пойдзе... Цябе дзівіць, што якраз мне выпалі дробиыя справы — гэта рэч іншая... Пакуль я за большим не ганюся...

Пракоп Асіна злёгку ўхмыляўся, але Вінцусь Шавель ці не зважаў на гэта, ці даваў выгляд, што не зважае.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15