Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

3 мяне і іншыя дзівяцца, але я рашыў млін адбудаваць; пасля можна будзе перайсці да іншае працы, а пакуль — мне цяжка глядзець, калі да мліна ўсё гатова, а сяляне павінны плаціць нэпману па шэсць-сем фунтаў з пуда.

Смех таварыша заставіў Вінцуся Шавеля азірнуцца.

—  Смяешся?

Ён развітаўся з Вінцусем Шавелем і пабег з купэ. За ім пагнаўся незразумелы погляд Вінцуся.

Быццам усе згаварыліся. Няўжо яму аднаму гэта трэба? Наогул ён сам сябе абманвае, калі хоча ўверыцца, што яго справа патрэбная і карысная. А мо таму ён за яе хапіўся, што іншае не здолее рабіць?

Вінцусь Шавель прыпомніў словы Платовіча аб мосце праз Іклу, аб бруку вуліц і параўнаў ітга з млінам. Нічога дзіўнага — сн упэўнсны, што першае і другое яго таксама не застрашылі б — справіўся б. Але, па яго думках, пакуль здавальняе мост стары, а тратуары могуць да часу замянщь брук... Безумоўна, прыйдзецца зрабіць і гэта, толькі ў чаргу. Тут павіннасць грамадская ды не зусім трудная: навазщь каменняў і пяску. А млін...

Вінцусь Шавель успомніў гутарку з сялянамі, іх папрок Савецкай уладзе, чаму апошняя нічога не рашае наконт мліна... Трэба прыслухоўвацца да іх голасу — то голас зямлі... Млін... Ён давядзе сваю думку да ажыццяўлення...

Палоска променю адцягнула яго ўвагу. Вінцусь Шавель паглядзеў у акно. Цягнік спыніўся на Паленнай. 3 вагонаў выходзілі насажыры, чалавек дваццаць лікам. Ён правёў поглядам некалькі да самага выйсия ў дзверы вакзала і хацеў адвярнуииа у пины бок, як раптам перад самым акном вырас Пракоп Асіна. Ён развітальна памахаў рукою і нешта праказаў Вінцусь Шавель не ўчуў і перапытаў. Той выгукнуў на ўвесь голас:

— Не забудзь пазваць на блінцы!

Гэта зычэла як жарт, на які Вінцусь Шавель ужо многа раз адказваў

Цяпер было досыць дадатнага кіўка галавою.

Вінцусь Шавель стаяў пры сваей хаце і пазіраў пераменна то на млін Хаіма Крокеса, то на будынак будучага савецкага мліна, які ён павінен адбудаваць. Псршы гудзеў, пускаючы дым з вузкага бляшанага коміна, другі маўчаў, тулячыся між двух высокіх ясеняў Вуліцаю сяляне везлі збожжа на мліва і азіраліся на Вінцуся Шавеля; іх погляды здаваліся яму ўкорам і намёкам на тое, што пара пускаць савецкі млін, годзе адгаварвацца аднымі абяцанкамі. Гутарка паміж сялянамі тлумачылася Вінцусем Шавелем, як нараканні на яго бяздзейнасць. Усё гэта прыкрыла яму, выклікала ў яго непрыемнае пачуццё. Няхай бы цуг сялян накіроўваў ужо да савецкага мліна: мо б адмеціў хто яго старанні і падзякаваў сельсавет за дбанне аб сялян ах. Дык не! Хаім Крокес стаіць на ганку і цешыцца, як плывуць у яго засекі фунты, пуды і асьміны мужыцкага збожжа. Пацірае нэпман^укі ды ціха пасмейваецца з яго, Вінцуся Шавеля, няўдач... Каб жато адносілася да яго асабіста' А то хітры і пракураты Крокес мае ў воку сельскую ўладу і праз Шавеля цэліць у сельсавет. Не, гэта нядобрая штука. Яго, Вінцуся Шавеля, дарэмна не хочуць паслухаць ды пасабіць яму. Тут проста недагляд, нядбайства, непашана Відаць!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15