Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Гнцусь Шавель рушыў з месца і пайшоў да сельсавета.

Яму зарупела яшчэ раз дапомніць аб сабе і сваей думцы сакратару ячэйкі і старшыні сельсавета. Не будзе лішнім. Але, падышоўшы да дзвярэй будынка, ён перадумаў і накіраваў да мліна. Чаму і што зрабілася ў яго гэткая перапланоўка, Вінцусь Шавель не разбіраўся. Праўдзівей таму, што зайірала ў ім пачуццё эгаізму, а мажліва, і затым, каб яшчэ раз перакакацца, што млін варта рапараваць. Прынамсі, ён сабе не выяўляў ні першага, ні другога, калі раптам сустрэў Хаіма Крокеса. Млінар ябедна паглядзеў Вінцусю Шавелю ў твар і прыпыніўся. Гэта Вінцусь Шавель прыняў за вызаў, узлаваўся і хацеў вярнуцца назад. Пасля адышоў ад злосці і падблізіўся да Хаіма Крокеса.

—   Ты, слухай, да мліну, таварыш Шавель? — запытаў млінар.

—   Так, пайду пагляджу.

—   Слухай, а як справа з адбудоваю яго?

—   Будую... Праз тры дні наязджае механік, і млін...— схлусіў Вінцусь Шавель.               '

—   Нават праз тры дні?..

Не спыняючыся, яны паціху пайшлі ўсцяж вуліцы. Хаім Крокес абярнуўся назад і пахіліўся да Вінцуся Шавеля

Таварыш Шавель, кінь ты з гэтым млінам... Навошта, слухай, табе тая вазганіна з ім. Таварыш Шавель, ці мясгэчка не мае пільнейшае патрэбы... Слухай... Ты проста назло мне робіш... Бярыся, слухай, за іншае, а мяне не губі-ы. Таварыш Вінцусь, ці ж сяляне незадаволены? Маўчаць... Хочаш — я куплю гэты злом, і таквеле таго...

Вінцусь Шавель маўчаў, ледва стрымліваючы злосць. Ад слоў млінара нясло адначасна надсмяяннем, здзекам і падгаворам. Да чаго вырасла нэпманская нагласць! Не, не ўлічыў ён поўнасцю ні абставін, ні Вінцусевае натуры.

—   А ты думаеш, я з мліном не спраўлюся? — запытаў Вінцусь Шавель, калі яны падыходзілі да будынка мліна.

—   Не тое, таварыш Шавель... Вам млін... Слухай, абодва будуць стаяць... Колькі таго мліва ў людзей... Каб ты, таварыш, бачыў, што мне застаецца... Трымаюся ж таму, слухай, што незашта іншае ўзяцца-а... Ты думаеш, таварыш Шавель, што гэта лёгкая рэч... Патэнты, ураўніцельны, арэнда... А колькі датацыі, глядзі-ы...

Вінцусь Шавель пакінуў Хаіма Крокеса і абег вакола мліна. Хтосьці адкінуў дзверы, і ўсярэдзіну глядэела сокца. Вачам прадставілася непрыглядная мешаніна награмоджаных адна на другую рэчаў. Напэўна, нехта гаспадарыў і па частйы сцягаў да сябе тыя ці ікшыя прылады. Вінцусь Шавель падумаў аб Хаіме Крокесу і паглядзеў у яго бок.

Хаім Крокес падыходзіў да яго і здалёк казаў:

—  Разбіраюць, слухай!.. Расцягнуць па кавалачку... людзі, таварыш Шавель, як... Навошта, слухай, казаць... Сельсавет добра робіць, што не ўкладае грошай у гэту справу... Тут тысячы патрэбны... Дарма ты кажаш...

Вінцусь Шавель усміхнуўся...

Па-твоему... А па-моему... людзі не бачаць простае выгады... Паглядзі,— ён паказаў у млін,— столькі дабра! Гэта ж грошы, якім трэба маленькая падмога, як яны заварушацца... Я ведаю, што табе гэта справа нявыгадная... Ды ці ж можна лічыцца грамадзе з тваімі інтарэсамі?.. Ці можа грамада пакладацца...

Хаім Крокес змаўчаў і меў ахвоту адысці ад Вінцуся Шавеля. Ён крывіўся, пераступаў з нагі на нагу і хітра жмурыў левае вока. Відаць было, што млінару нешта рупіла сказаць, але ён не энаходзіў адпаведнага моманту ў настроі Вінцуся Шавеля. Як ён паглядзіць на гэта. Аднак млінар не сцярпеў і выказаў:

—  Слухай, таварыш Шавель... я быў заўчора ў акрузе, і мне таварыш Платовіч сказаў, што гэтага мліна будаваць не будуць... Што, можа, яго і прададуць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15