Свае блiнцы


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

—   Паглядзеце вось, таварыш Платовіч,— паказваючы на пусты будынак з пашарпанаю страхою, з выламанымі дзвярмі і пабітымі вокнамі, казаў Вінцусь Шавель.— 3 гэтага будынка можна зрабіць вялікую рэч... Давайце пройдзем усярэдзіну...

—   Нічога, нічога, пачакайце хвілінку,— адказваўся Платовіч, раззіраючы на будынак, на мясцовасць вакола яго і раз-адразу кідаючы позіркі на чыгунку здалёк, на доўгую дугу прыніклых хатак мястэчка.

Чаго і што яго зацягнуў сюды Вінцусь Шавель, ён не браў сабе ў глузд. Прычапіўся, прылез, і Платовіч мусіў пайсці. Навошта крыўдзіць таварыша? Такі-та ж ён так моцна спадзяваўся на яго ўвагу, як на ўвагу адказнага працаўніка. Ці ж трэба даваць повад думаць і заключаць, што ў адказных таварышаў столькі гонару, ажио яны і гутарыць не хочуць з нізавымі работнікамі... Дзеля гэтага Платовіч кінуў пільную працу па абследаванню актыўнасці сябраў сельсавета і пайшоў з Вінцусем Шавелем. Думаў, калі той казаў, што сапраўды Вінцусь Шавель песціць паважны праект, сур'ёзны... А выходзіць... Правінцыя, абмяжованасць ці проста ўшолап якісь апанаваў хлопца.

Платовіч паглядзеў Вінцусю Шавелю ў твар, акінуў вачмі ўсю яго постаць і заключыў: «3 выгляду ж сур'ёзны чалавек... Глыбокі зірк вачэй, як быццам бы разумная мова... А ўшалопаў сабе з гэтым млінам...»

—  Чаму ты думает, што гэта патрэбная рэч? — запытаў ён Вінцуся Шавеля.— Гэта ж зносак, руіна, і покуль капейку карысці дастанеш — сотню рублёў страты мецьмеш. Або махаўцы не могуць абысціся без гэтага? Станцыю электрычную паставіць ці каменны мост праз Іклу перакінуць — то зразумела... А млін вунь жа стаіць і круціцца...

Платовіч яхідна ўсміхнуўся і дастаў з кішэні цыгарку. Запаліў рызыкоўна сллюнуў і азірнуўся на мястэчка.

Вінцусь Шавель спрытна забег з другога боку і шчыра пачаў яго ўгаварваць:

—  Вы даруйце мне, таварыш Платовіч, але я з вамі не згодны; вы ўсё мерасце на свой капыл, на вакружны... Мне здаецца, што вы мыліцеся... Нам трэба паціху, з меншага пачынаць... Можа, вам невядома наша становішча, а мы — дык штодня з ім стыкаемся... Селянін патрабуе таннага памолу... Гэта асноўнае. Ён некалі плаціў за памол з пуда жыта пяць капеек, а зараз, вось гэтаму нэпману,— Вінцусь Шавель паказаў пальцам улева, дзе высіўся двухпавярховы будынак мліна Хаіма Крокеса,— шэсць фунтаў збожжа... Хлеб — бліжэйшая справа... Наш мужык практик, ды...

—   Кінь філасофію... Практык! Або ж я не ведаю... Дзякуй Богу, гадоў тры ў сельсаветах працаваў... Нашаму селяніну што ні зрабі — ён перш не здаволіцца, а пасля будзе дзякаваць. Выбрукуй вуліцу, папраў мост, палажы тратувары...

—   Пабудуй млін,— дадаў Вінцусь Шавель...

—   Да ўлажы соцень пяць рублёў, а праз дзень і стане...

—   Вы не верыце майму слову, маёй шчырасці... Калі ўжо гэтак казаць, то давайце падыдзем з іншага боку... Так... Вы рахуеце пяцьсот рублеў... а калі пакінуць без руху, на расхоп, дык колькі трацім — тысячу рублёў... На гэта не глядзіце... Вось...— Вінцусь Шавель хутка падбег да лсд на прытуленых к шулу варот і, хапіўшыся за адну іх фортку, так мерскануў, што яна мігам апынулася на

зямлі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15