Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Запытанне было пустым сказам з боку падссўшага да Парулі мужчыны, але ёй чамусьці паказалася знарочыстым ды двухсэнсоўным. Яна скрыла сваю западозранасць і адказала:

—  Нікога, ведаеце... не чакаю. Бо некага чакаць... Вось мой муж са мною...

Трэба было эаняць час хоць якою гутаркаю, і Парулін сусед пачаў вышукваць яе і праводзіць да першае вясёласці.

—  Вы заўсёды з мужам... і гэтым здаволены? Паруля паглядзела на суседа і спакойліва адказала:

—  Ды я не з гэткіх, каб за мужава крысо трымацца... Аднаго мужа мала...

Сусед усумніўся ад Паруліных слоў. Але не пасаромеўся запытаць:

—   Чаму?

—   Яшчэ трэба і дзеці...

—   А ў вас няма? Паруля махнула рукою.

—   А хто ваш муж? — псрайшоў на другое сусед

—  Вось гэны, што сядзіць найскос, шатэн, у белым гарнітуры...    кіўком галавы паказала Паруля.

—  Гэты?.. Гм!.. Я, здаецца, яго недзе бачыў...— інтрыгаваў яе

сусед.

—   Можа, служыцс разам?

—   А. даруйце. як ваша прозаішча?

—   Сталовіч.

—   На часе цяжка прыпамятаваць...

—   Вядома...

3 нацягнутае гутарка між Паруляю і яе суседам, які, як тут жа выявілася, быў кватарантам Цяцерак і меў прозвішча Амялюк, перайшла ў дзелавую. А калі пачалася бяседа і Таццяна некалькі разоў прымусіла Парулю адлробаваць віна, пасля чаго да яе надышла легкая п'янасць, Паруля развязала язык. Пра Паўла яна зусім занядбала, і адышоў на задні план Васіль Кудравы. Амялюк, варта было ей прыглядзецца, выглядаў прыгожым мужчинам і сімпатычным чалавекам. Яго ўмеласць пагутарыць, цікавасць зместу гутарю і мяккасць рысаў твару цяпіулі да сябе Парулю. Скора яе думкі, што вярцеліся вакол Васіля Кудравага, цалком перакінуліся да Амелюка. Ёй стала карцець, каб выйсці з-за стала i хош. на дзесяш. хвілін аслацца адюю з ім.

Першы момант, калі думка пад'юшыла гэта хаценке, Паруля ўкрадкаю пагладзела ў бок Паўла. Як паказалася ёй, Павал нядбайна гутарыў праз стол з незнаёмай Парулі жанчынай. Нельга было ўлавіць, каб ён углядаў за ёю. Ды каб гэта і было, далей Паруля ўсё роўна не з нажал а б на яго... На тое бяседа... ці ж нельга абмяняцца словам з суседам?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13