Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

К змроку, калі ўжо акцябрыны далі аб сабе знаць кожнаму госцю, многія з іх пачалі вылазщь з-за стала і тупаць па пакоі або выхолзіць у калідор. Выйшла і Паруля. Яна прайшла ў калідор, аглядаючы распарадак пакояў у кватэры і не забываючы аб дзецях...

—  Вы мо зайдзеце да мяне? — пачула яна ззаду сябе і абярнулася. Амялюк лісліва ўглядаўся ў яе постаць і раптам працягнуў

руку да дзвярэй пакоя.

—   Вы тут жывяце? — ласкава залытала Паруля.

—   Да шкоды, і адзін,— адказаў Амялюк, прачыніўшы дзверы.

— Цікава! — бязмэтна вымавіла Паруля і хутка ўвайшла ў пакоік. Амялюк зачыніў дзверы.

—  Вось мае гняздо — падабаецца?

Ён акінуў поглядам вузкі пакоік, цесна застаўлены ложкам, канапкаю, сталом ды двума крэсламі, і дадаў:

—  Як мыш у нары... Халасцяк, бачыце; усё дачасна. Паруля ўсміхкулася і хацела штосьці выказаць, як раптам пачуўся стук у дзверы.

—  Уваходзьце! — падскочыў да дзвярэй Амялюк і прачыніў дзверы.

Налпам, абураны, ускочыў Павал.

—  Ты вунь куды трапіла! — кінуўся ён да жонкі, абмінаючы Амелюка.—Дзяцей шукаеш? Марш адгэтуль...

Амялюк цяў плячыма і падбег да Паўла:

—  Грамадзянін, у чым справа? Што-о вы гвалтуеце без дай прычыны...

Але Павал не заўважыў Амелюковых слоў і, лаячы жонку, гэтак жа раптоўна выскачыў з пакоя, як і ўскочыў у яго. Паруля растрывожанай выйшла ўслед за ім.

Акцябрыны ў Цяцерак былі далека да сканчэння, калі Павал з Паруляю, нечакана для гасцей і для іаспадароў, іх пакінулі. Таццяна і яе муж колькі ні ўпрошвалі іх застацца — нічога не пасабіла. «Трэба ісці абавязкова»,— настойвалі абое — і Павал і Паруля — хаваючы прычыну свайго выходу.

Гаспадары правялі  у двор, шчыра перапрасілі, каб не гневался за што-кольвечы,— асабіста за мажпівую нядбайнасць ды няўважлівасць да іх, і недаўменна вярнуліся ў кватэру. Павал з Паруляю моўчкі ішлі па вуліцы каля гадзіны часу. Ніводзін з іх і не думаў вымавіць слова. Ніводзін нават не глядзеў на другога, адчуваючы глухую цвёрдую адчужанасць. Паруля на некалькі крокаў адставала ад Паўла, а той і не аглядаўся на яе. Каб не канец вуліцы, якая ўперлася ў жоўты чатырохпавярховы мур і гэтым спыняла іх хаду, Сталовічы без дай рады выйшлі б у поле ці моўчкі блудзілі б па горадзе, пакорныя свайму абурэнню. Але ператочная вуліца разбіла маўчанку і спыніла іх бязмэтную хаду. Паруля першаю кінула Паўлу:

—   Ты доўга думаеш цягацца, як сват без ума? Павал суха і злосна адказаў:

—   Мае дзела,— і тут жа выгукнуў: — Вазніца!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13