Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

—   На Савецкую, 10, колькі?

—   Два з паловаю.

—   Ты ўсшалеў!..

—   Памілуйце, грамадзянін, гэта ж у другі канец горада.

—   Два, і больш ні капейкі...

—   Два з паловаю,— пераказаў рамізнік і адвярнуўся ад Паўла.

—  Вязі! — злосна праказаў Павал і дадаў, не адварачаючыся да Парулі: — Садзіся... паводніца...

Калі абое ўселіся, Павал тым жа тонам прамовіў:

—   Ты мне вось тут сядзіш з тваімі дзецьмі...

—   Кінь, непрытомны,— не стрымалася Паруля.

I на гэтым перамаўленні гутарка між імі абмежавалася.

Тая ж цягучая маўчанка, што і да гэтага, ізноў завязла ыіж абоіх, праводзячы іх да кватэры. Рамізнік некалькі разоў прабаваў выклікаць «грамадзян» на гутарку, але не атрымаў адказу. Нават пры расплаце Павал не вымавіў слова, цішком прасунуўшы рампніку выцягнутыя з кішэні грошы. У яго нутры кіпела злосць на Парулю. Рой дзікіх, цудоўных думак круціўся ў яго галаве; паўставалі размаітыя дагадкі. I над усім гэтым, як здань, стаяла сцэна ў пакоіку Амелюка. «Што там магло быць? Чаму ўсё-ткі яна пайшла туды? Адурэс без дзяцей...»

Паруля зрабілася яму зненавіснаю, адваротнаю... Былі моманты, у якія ён не жахнуўся б, каб яна раптам упала нежывою. 3 гэтым пачуццём Павал заснуў 3 ім прачнуўся і цэлых два тыдні з ім не расставаўся. Хадзіў на службу, вяртаўся дамоў — роўна нахмураны, ваўкалакам, непрывстным. Калі і перакідаўся часамі словам з Паруляю, то выключна таму, што ўжо нельга было без яго абысціся. Але ў гэтых словах, як і ва ўсіх паводзінах Паўла, чулася ўпартая адзервянеласць душы, ліхамысная нядбайнасць да жонкі... як бы то была чужаніца якая ці проста жывёла.

Парулю гэта цяжка непакоіла, нервавала. Яна чула сябе загнанаю, прыніжанаю. I, занядбаўшы гонар, кожны дзень ці раннюю, калі Павал ішоў на службу, ці вечарам, калі ён варочаўся, парывалася звярнуцца да яго з словамі прабачэння, з перапрашэннем, ды ўсё не магла, не рашала, думаючы, што з гэтага нічога не выйдзе. Але доўга цягнуцца так не магло, і Паруля пайшла на самаахвяру. Яна рашыла вымаліць у Паўла згоду вярнуць людскае абыходжанне з ёю. Каб не абышлося дарма, яна надумала план гугаркі, падабрала словы, праверыла іх, ці не ўразяць яны Паўла, і, поўная трывогі, чакала яго прыходу.

«Толькі ён пераступіць парог, як я эвярнуся да яго са словам! ўвагі»,— раэважала яна, хвалюючыся.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13