Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Але Павал залаэніўся. Нервючыся, Паруля не ведала, як хутчэй яго дачакацца. Паглядала ў акно, прыслухоўвалася каля дзвярэй; пачынала работу і тут жа юдала — не находзіла спакою. Нарэшце надзвычайкая нервовасць выклікала новыя приступы хваробы. Паруля не сцярпела і прылягла, занядбаўшы пра ўсё іншае і разам пра Паўла.

У гэтым стане яна не пачула, як адчыніліся дзверы, якіх яна нават забылася прышчапіць, не пачула, як Павал уваЙшоў у хату. Яе заставіў паварушыцца Паўлаў вокліч, паданы ім ад дзвярэй:

—   Паруля... Паруля, ты спіш?

—   Га?.. Хто-о там? — з боллю ў гол асе адазвалася яна.

—   Ты спіш?

—   Не-е...

—   Ты хворая? Баліць жывот? Паруля не адказала.

Тады Павал паспешна, з надышоўшым сполахам, кінуўся да жонкі і, нагнуўшыся к ёй, заглянуў у вочы. Парулін твар быў белы, змучаны; у вачох хадзіла пакута. Павал папракнуў сябе за свае паводзіны і адвярнуў погляд у бок ад Парулі.

«Гэта я вінаваты».

—  Паруля... Парулька... Даруй... Я разумею цябе... Мне таксама баліць сэрца аб тым самым, што і тваё. Можа, і праз мяне ўсё так склалася ў нашым жыцці...

Ён нахіліўся над Паруляю і, як бы перапрашаючы яе, заверыў: — Ачунівай, і паедзеш у Ленінград да прафесара... Няхай ён праверыць дыягназ Дыдніка і скажа... Калі ўсё так, тады мы... Павал скраў апошнія словы сказу цёплым пацалункам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13