Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

I, разважаючы над гэтым, перабіраючы ўсё да дробязі, Паруля Сталовіч прыйшла да свайго дома. На вуліцы ўжо зусім змеркла. Ва ўсім доме, дзе была іх кватэра, блішчалі ў вокнах агеньчыкі. Толькі цямнела двое акон у другім паверсе — гэта іхніх. Яна задаволілася гэтым — пабудзе адна і яшчэ колькі разоў перадумае сваю думку, пакуль всрнецца Павал. Паруля хутка перабегла дзядзінец, легка паднялася па ўсходах на другі паверх і ачулася ў кватэры. Раптам ёй стала лягчэй: яна здзела жакет, каторы цяжыў яе, ідучы ад докгара, паправіла косы на галаве і падышла да акна. Аб агні занядбала, толькі тады ўспомніла, калі ўгледзела, як ліхтаршчык запаліў ліхтар над брамаю. Пры гэтым яна схапілася, што будзе дрэнна, калі наскочыць Павал і застане яе ў цёмнай кватэры: яго зайздрасці не будзе ўпынку Паруля Сталовіч зараз жа адышла ад акна і засвяціла электрыку. Святло разанула ёй у вочы і пацягнула ненкай прыкрасцю па пакоі. Як быццам бы разам выйшла наповерх уся таемнасць, што дагэтуль цішком хавалася ў яе сярэдзіне. Паруля Сталовіч затупала ўэад ды ўперад па пакоі, гледзячы ў адну кропку, якая насілася ўблізку яе вачэй, і не мела жаднага ўстою ні на сценах пакоя, ні ў паветры між полам і столлю. «Зараз прыйдзе, а я не вырашыла, ці сказаць яму, ці не...» — несупынным ланцугом пераказваліся гэтыя словы, то крыху аслабяваючы ў сваім напоры, то молатам б'ючы ў галаву... «Не скажу»,— голас, злосна выказала праз нейю час Паруля Сталовіч свае вырашэнне і падышла да акна. У гэты момант з крыкамі, з разухабистым галасам убегла з вуліцы на дзядзінец каля тузіну дзетак. Дзядзінец ажыў, напоўніўся рухам. 3 многіх акон дому пачуліся радасныя выгукі ды воклічы да дзяцей мацярок, нянек, пакаёвак. Пачуўся ўпярэмежку вясёлы смех і выгукі. А праз некалькі хвілін яны разбегліся па чацвярых усходах, хаваючыся ў мурах вялікага будынка.

Паруля Сталовіч усёю істотаю аддалася пачуццю захаплення дзецьмі. 1х рэзвыя ценкія галаскі, іх смех і выгукі скалыхнулі яе нУтро і заказыталі, заказыталі да болю кіпучым жаданнем: мець сваё дзіця. Мець свае дзіця і гзтаксама, як іншыя мацяркі, сустрачаць яго прыход, гледзячы ў акко і цсшачыся яго гульнёю, яго рэзвым маладым рухам. Вось прамігнула ў яе вачах цэлая грамадка іх,— чужых, не сваіх. Чаму сярод іх няма ніводнага яе, яе з Паўлам... ці хоць бы без Паўла... На апошняй думцы Паруля Сталовіч не супынілася і не заўважыла яе значнасці. Пазыў, жаданне мець сваё дзіця глушылі ўсё іншае. Яшчэ ні разу не пападала яна ў гэткі стан, як цяпер. Яшчэ ні разу дагэтуль не стыкалася яна з гэткім вострым, пякучым, непераможным хаценнем. Усе частачкі яе постаці нылі ім, прагнулі. Уваччу стаяў доктар Ясь Дыднік і несціхана дудзеў у вушы: «Вам патрэбны дзеці». «Я скажу Паўлу, скажу... я не магу сцярпець»,— иерарашыла яна і падышла да дзвярэй. прыслухалася. Па ўсходах стукалі шагі, як быццам бы Паўлавы. Не пачула, калі ён прайшоў дзядзінцам. «А можа,то не ён?..» Але хутка пазванілі. Паруля Сталовіч адчыкіла дзверы, забыўшы запытаць, хто звоніць. То быў Павал.

Перасгупіў парог і паглядзеў моўчкі жонцы ў твар. Пэўна, прымеціў на ёй неспакой, бо раптам перамяніў міну на сваім твары і з трывогаю ў голасе запытаў:

—  У цябе ізноў жывот баліць, Паруля?..

Паруля ў першы момант не ведала, што адказаць, і змаўчала.

—  Га-а? Кажы-ы! Ты выглядаеш змардаванаю, Паруля. Павал, не прышчапіўшы дзвярэй, хапіў яе за руку і пацягнуў да сябе.

— Нічога... Не непакойся... Так, неяк злёгку галава забалела... Дзе ты быў так доўга? — перапытала яна, каб адцягнуць Паўлаву ўвагу ад сябе.

Ен пусціў жончыну руку, прышчапіў дзверы і падышоў да стала. Гледзячы на Парулю, адказаў:

— Працаваў... Працы, ліха яе бяры, бясконца. Душыць — няма рады... Вось-вось кончыш, вось-вось, а глядзіш — усё новая... А платы — гэтыя няшчасныя сто рублёў.

Павал прайшоў пакоем, зазірнуў у акно, прычыніў яго і сеў на крэсле.

—   Пэўна, есці хочаш? — паклалацілася Паруля.

—   Прызнацца, не хачу. Хацеў, ды па дарозе зайшлі ў сталоўку з Ахрэмам Шарым і выпілі па шклянцы кавы. Ведаеш, замарыўся і гэтак аслабеў, што не ведаў, як хутчэй дайсці дамоў... Ахрэм запрасіў, і мы зайшлі ў кафэ...

—   Ты кожны раз з гэтым Ахрэмам... А я прыгатавала табе пудзінгу, і ўжо астанецца.

Паруля праверыла шафку і адвярнулася да Паула.

—   Дык сама еш.

—   Я не хачу нічога...

—   Нездаровіцца?.. Твае вочы пасумнелі, Паруля?! Ты не хочаш сказаць мне праўды?

—   Кінь, Паўле. Я ж кажу, галава крыху забалела...

—   А больш нічога?.. Ты занадта ўжо хмурая стала.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13