Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Паруля хвілінку прамаўчала і зазірнула нечага ў спальную. Пасля нясмела сказала:

—  Ведаеш, Паўлік, я толькі што вярнулася з надворку. Выйшла крыху прасвяжыцца і вось, ідучы назад, сышлася з грамадкаю дзетак, якія ішлі, напэўна, з кіно... Усе вясёлыя гэткія, рэзвыя, прыгожанькія, адно ў адно — не нацешыцца... Кіраўніца іх вядзе, расказвае ўсё, а яны наперабой — пытаюць у яе ўсяго ўсялякага, расказваюць, трашчаць галаскамі, як птушкі вясною...

Павал не дачакаўся, да чаго Паруля прывядзе сваю гутарку, і перабіў яе на сказе запытаннем:

—  Ну, дык што?..

—  Што-о... Вось што: і мне гэтак моцна захацелася мець дзіця, ажио я... эх, Павал!

Яна не даказала і адхілілася ад мужа. I ёй стала ніякавата перад Паўлам — ні то сорамна, ні то боязна. Што ён адкажа?

Аднак Павал не надаў выгляду, што яе словы былі для яго поўнай нечаканасцю, а спакойліва, сціснуўшы зачэплены жонкаю эгаізм, адказаў:

—  Парулька, ты нездарова, я бачу. Ідзі супачынь, ужо позна, мая мілая... ідзі...

Ён далікатна яе абняў і правёў у спальную. Спакойліва і моўчкі пасобіў раздзецца і, калі яна лягла, апрануў яе капаю. Паруля ўгледзела ў мужавай ласцы яго дабрату і няўразлівасць за адкрытую яму думку і нічога не сказала.

Павал паглядзеў на яе і выйшаў са спальнае.

«Што з ёю робіцца? — запытаў ён сябе і паціснуў плячыма.— Нехта ўжо ёй надауміў. Так,.. Дзеці... Я разумею гэта... Я сам так моцна люблю дзяцей. Але ці ж я вінен, што яна хворая?..»

Назаўтра гэта было забыта: Парулі было сорамна да гэтага вяртацца. Павал таксама не хацеў раздражняць ні сябе, ні жонкі. Зранку, як і ў часы звычайнага настрою, Павал адыграў ролю ўважлівага мужа і добрага сем'яніна: абгаварыў з Паруляю бягучыя справы ў хатнім жышіі, разам удваіх папілі гарбаты, расцалаваліся, і ён пайшоў на службу, а яна засталася дома. Нават калі Павал выйшаў у двор, Паруля папрасіла яго праз акно, каб ён сёння паспяшыў раней кончыць працу і вярнуцца дамоў. Павал паабяцаў гэта зрабіць, палісціўшыся ўважлівасцю жонкі, і спакойліва выйшаў з двара. Паруля правяла яго поглядам на вуліцу.

Сённяшняю раніцаю ў яе нутры як быццам бы склалася цвёрдая раўнавага, на якую не маглі ўплыць ніякія хвалюючыя думкі. Гэткі настрой ці, можа, утома ад учарашніх перажыткаў прыцягалі яе да аднаго непарушнага стану. 1 яна мо з гадзіну прастаяла, абапершыся грудзямі на акокнае шуля ванне, гледзячы ў двор. Два ром праходзілі то з вуліцы ў дом, то з дому на вуліцу мнагалікія яго жыхары. Кожны меў свой клопат, свае намеры, якія яго цягалі за сабою, куды хацелі. Паруля Сталовіч неяк адчувала пакуль што ў сябе жадных пазываў і клопату. I немаведама, колькі б часу ею валодаў гэткі нядбайны настрой, каб яна не прымеціла ў праходжых дваром свае мацеры. Але яе з'явішча ў Паруліным ваччу вывела маладзіцу з раўнавагі. Парулін настрой раптам перамяніўся: яна адвярнулася ад акна і стала чакаць мацерынага ўваходу. То былі анямеўшы і цела, і думкі, і язык, а гэта ўсё зарухала, зашавялілася. Яна рашыла расказаць мацеры пра доктарскі дыягназ. У тыя некалькі хвіль, пакуль маці ўзышла на сходы і пазваніла, Паруля надумала план гутаркі з ею і форму сказу, якім можна перадаць доктарскія словы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13