Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Калі маці адчыніла дзверы ды ўвайшла ў кватэру, Паруля сустрэла яе словамі:

—  Я вас чакала, мама. Так хацелася, каб вы прыйшлі, што я не ведала...

Старая Грыпіна ажио сумелася ад доччыных слоў і здзіўлена запытала:

—   Чаму? Жывот баліць, дачушка?

—   Не, мама, так сабе... Проста адной было сумна...

—   Можа, пасварылася з Паўлам?

—   Таксама не...

Грыпіна глядзела на дачку і недаўмявала: ёй не верылася, каб тэта так, без дай прычыны, Парулі было нечага нудна; прынамсі, колькі разоў яна ні прыходзіла да яе, дачка на гэта не скардзілася, а калі скардзілася, то што-небудзь у яе здаралася: ці пасварыцца з мужам, ці нядобра ў яе са здароўем, ш якая-кольвечы прымха напаткае яе ў горадзе.

«Чаго ж яна так прагна чакала мяне?» — падумала старая.

—  Сядайце, мама,— далікатна папрасіла Паруля, каб перабіць мацерына сумненне.

Грыпіна села, але не адцягвала вачэй ад дачкі.

—  А мне ўсё здаецца, што табе, дачушка, не па сабе, нешта блядая ты зусім...

—  Няўжо-такі я збляднела, мама?

—  Так, так, галубка... Гой, мілая... Замучыць цябе жывот... Гэта ўсё, пэўна, праз яго... Ну, як жа ў цябе з ядою хоцькі? Маеш ахвоту есці ці не?

—  Ем, чаму не...

Паруля знарок засмяялася і зрабіла на твары здзіўленую міну.

—  А што дактары кажуць, родная? — запытала маці.— Ды ці ходзіш хоцькі ты, галубка, да іх? — дадала Грыпіна.

—  Хаджу, мама... Надаелі ўжо яны мне...

Паруля выказала гэта з намерам, каб мсць падгатоўку перайсці да ўчарашняга выпадку з доктарам Ясем Дыднікам.

—  Чаму, дачушка?

—  Таму, што кожны доктар кажа па-свойму; сама не ведаю, я кому з іх верыць...

Яна тупала па пакоі, перастаўляючы то крэслы з месца на месца, то выціраючы анучкаю пыл на стале. Маці ўслед ёй паводзіла поглядам.

—  Вось і ўчора: зайшла да самага славутага доктара... Агневіч парадзіла... I што ж вы думаеце, ён мне сказаў...

Старая з цікавасцю паднялася з месца.

—  А што, што, дачушка?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13