Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Сказаў... сказаў... ведаеце...— Паруля прыцішыла голас і, нібы не адважваючыся, упаўголасу праказала: — Сказаў, што мне... дзеці... трэба... Былі б дзеці, не балеў бы жывот і я была б здароваю... вось што сказаў.

—  Былі бдзеці!..

Старая не даказала сказу, ні то здзівіўшыся доччыным словам, ні то знайшоўшы ў іх разгадку сваіх ранейшых думак.

—   А што ж ты думаеш, дачушка, гэта можа быць... Але, скажы мне...— старая прыцішыла голас.— Каторы з вас віною... не сказаў?..

—   Па-мойму, мама, доктар ліха ведае што балхвіць: што ні доктар, то свае лекі...

—   А ты б пераверыла ў іншых... Хоць бы яшчэ ў аднаго... Га, Парулька?..

—   Пераверыла б... гэта ж грошы... Ласне можна выстарчыць на сто рублёў? I так чуць-чуць зводзім канцы з канцамі... Павал весь час супіцца на мяне... Гэтая праклятая хвароба столькі грошы паядае...

—   Вядома-вядома, дачушка; але што ж парадзіш... лепей на чым іншым скараціцца, а здароўе трэба дагледзець... Трэба раз назаўсёды вырашыць...

—   Пэўна, ужо мне і ўмерці прыйдзецца гэткай... Звядзе мяне жывот...

Паруля на гэтым перарвала гутарку, і абедзве кабеты нейкі час маўчалі. Кожная перадумоўвала аб адным і тым — як жа выйсці з таю стану, які засуцэльваў жалезнае кальцо вакол Парулі.

Праз два дні пасля гутаркі з мацераю Паруля Сталовіч выпытала яшчэ аднаго знатнага доктара па жаночых хваробах. Гэта ўжо быў прафесар Кірш, немец, які не так даўно прыехаў у горад з Ленінграда і пакуль мала даваў аб сабе вестак. Парадзіла да яго звярнуцца адна Паруліна суседка па кватэры. Суседка прывяла некалькі прыкладаў, калі прафесар Кірш вельмі добра вылечыў ірох кабет ад пахожае на Паруліну хваробу. Паруля паслухала рады суседкі і звярнулася да немца. I вось немец з цвёрдаю ўверанасцю 1 доктарскай халоднасцю падмацаваў дыягназ Дыдніка.

—  Вам не дастае аднаго... Вам трэба радэіць...— сказаў ён.

I сказ прафесара Кірша ашаламаніў Парулю. Пасля гзтага яна не магла шукаць іншае прычыны свае хваробы... Але тут жа паўставала пытанне — як ад яе вылечыцца. Гэта адкідала ўсякае сумненне наконт таго, казаць Паўлу пра дыягназ ці не. Паруля менавіта як найхутчэй прагла гэтага зрабіць. «Можа, і не спадабаецца яму, але скажу... Ці не ўплыве яно на яго зайздрасць, гэткую надаедлівую і ўжо стаўшую для мяне ачамернай, прыгоннай»,— падумала яна.

Рашучасць зрабіць гэта падганяла яе, ідучы дамоў, і разам з тым хвалявала яе нутро. Парулі рабілася млосна і цяжка. I ў гэтых млоснасцях і цяжару танулі, як у цемні ноч, мажлівыя быць прыкрымі тыя вынікі, якія атрымаюцца ад яе спаткання з Паўлам.

Адчуваючы гэта, Паруля ўвайшла ў дзверы дома і стала паднімацца па ўсходах. Ужо паднімаючыся, яна пачула першыя приступы болю ў жываце. У кватэры боль узмацнілася. Пад іх уплывам у Парулі змянілася пачуццё. Думкі аб доктарскім дыягназе зніклі. Хацелася, зусім па іншых матывах, каб Павал хутчэй прыйшоў: вось ёй прыйдзецца легчы, і некаму будзе падаць вады, нагрэць бутэлькі.

Паруля паглядзела ў акно: дваром прайшло некалькі чалавек; усё рабочыя з металічнага завода. Паўла не было. «Дзе ён падзеўся? Прасіла ж, каб сёння раней прыйшоў, а ці яму стаецца ад мае просьбы. Нібыта той» занедаволілася яна і адвярнулася ад акна Рашыла легчы, а перад гэтым праверыла, ці прышчэплены дзверы. ці ўсё ў кватэры на сваім месцы. Паглядзеўшы на стол, каля кастру кніжак яна раптам, неспадзявана ўгледзела ліст. Было відадь, што нехта знарок палажыў яго акуратна, навідоку. Паруля ўзяла яго і прачытала адрас.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13