Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Няўжо гэта прыходзіў Павал?» — падумала яна і стала шукаць іншых прыметаў. Усюды ўсё было ў парадку.

—  Каб іх халера парэзала гэтых дактароў,— вылаялася яна і, раззлаваная, пайшла ў спальную. У спальнай яна адчыніла святло, лёгла і прачытала ліст. Ліст быў ад Таццякы Цяцеркі, яе добрае таварышкі з дзявочых гадоў.

Таццяна жыла з Паруляю па-сяброўску, адна другую наведвалі, а калі якая адлучалася з горада, пісалі адна да другой лісты. У апошні год Таццяна была ў павеце, у гасцях у мужавае сястры. Выехала яка туды ранняю вясною, на адпачынак. Адтуль на першых часах яна таксама пісала да Парулі, але не часта, а астатні месяц чамусьці зусім не было ад яе лісту. Паруля ведала аб усіх абставінах таварышчынага жыцця, пра яе здароўе, нават пра яе настроі. Чаму Таццяна доўга не пісала, яна часткаю таксама ўгадвала; аднак ліст ад яе Паруля, не паіураючы на ўзмоцненую боль, прачытала з захапленнем. Ён быў кароткі і наіпсаны з горада. Таццяна паведамляла таварышку аб тым, што ў яе радзіўся сын, з гэтае прычыны яна, Таццяна, запрашае Парулю з мужам на акцябрыны.

«Якая шчаслівая»,— паківала галавою Паруля і хацела супакоіцца і ад думак, і ад болю, унырыўшыся тварам у падушку і падкурчыўшы ногі. Але толькі крыху сцешылася, як зараз жа целям иерабегла нейкая цяжкая, ліпкая млосць, а пад ёю сабралася вострая завісць да Таццяны, ажио Паруля ўголас вылаялася:

—  Няхан бы яго агонь спаліў гэта мае жыццё... Няхай бы яно скрозь зямлю правалілася! Ачамярэла яно мне, абрыдла... якія людзі шчаслівыя!

Яе думка зноў пераляцела да доктара Яся Дыдніка і да прафесара Кірша. I вось адзін і другі выраслі перад ёю ў выглядзе неміласэрных, бесспагадных разбойнікаў. Як яка іх не любіць цяпер! Выдэерла б ім вочы, каб яны паказаліся ёй. Брахуны, бязмоцныя, каб ашчаслівіць чалавека.

Яна ўспомніла пра мікстуру Яся Дыднік ды парашкі прафесара Кірша і сплюнула.

—  Не, больш не пайду ні да воднага... і не буду прымаць іх лякарства. Грошы — як у ваду,— праказала яна, хапаючыся за жывот.

I злосць ды нервовасць, ахапіўшыя Парулю, прабеглі па яе твары.

Цэлую гадзіну Паруля знаходзілася ў нервовым стане. I толькі гады, калі яе нутро ад ран цвела ад вострых мук ды болю, стаўшы як бы неўразлівым, ёй удалося прыдрамнуць і моўчкі праляжаць да Паўлавага прыходу.

Яе абудзіў зычны званок, паданы Паўлам. Паруля хутка паднялася з ложку і пайшла адчыняць.

Каля дзвярэй спынілася і перапытала:

—   Хто там?

—   Я, Павал, адчыні,— пачула адказ. У яго голасе адбівалася нервовасць.

—   Гэта ты, Паўлік?

—   Я, хто ж іншы.

Паруля адчыніла дзверы і стала ў двух кроках ад парогу.

—   Ну і спіш жа як пшаніцу прадаўшы. Гэта ж увесь дом можна ланясці — і ты не чула б,— і ён напружана паглядзеў ёй у твар.

—   Ізноў ты нездарова?

—   Нездарова... крыху...

—   Ізноў жывот?

—   Жывот... Паскаўзнулася на ўсходах, ледзьве дайшла да дзвярэй... Думала — ты дома...

Павал прайшоў на сярэдзіну пакоя.

—  Я быў дома, але цябе не было... Кінуў працу і прыйшоў, а ты як назнарок і не пачакала мяне...

—  Ведаеш, не магла... Ну, я прашу ўбачыць... Ой, ссы-ы... Яна ўзялася за бок.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13