Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

—    Куды ж якраз наспела ў той час пайсці? — з прыціскам у голасе запытаў Павал.

—    Была ў прафесара... Я ўжо зранку пачула лёгкую боль і рашыла наведацца да прафесара... Ты ж ведаеш, як цяжка мне цярпець.

Яна прыссла. А Павал, не зважаючы на яе мяккі, нават уважлівы одцень у гутарцы, нсрвова затупаў па пакоі.

—  Так... Гм... Прафесара... Памогуць яны... Толькі звод фошай. Пара было вылечыцца дагэтуль...

Паруля пачырванела ад крыўды, паднялася з крэсла і пайшла ў спальню. На хаду сказала:

—  Ужо ізноў забрала... Рад быў бы, каб збавіцца .— Праз хвіліну стала ўсхліпваць, гаворачы адрыўнымі словамі: — Сам дык усе ночы... недзе цягаецца, а гэта... не застаў выпадкова... у хаце, дык...

—  Маўчы ж ты, здых...

Павал мігам падбег да спальні і стукнуў кулаком у сценку, ажна тая здрыганулася.

—  Ты кожны мой крок гатова абмываць памыямі!..— крыху памаўчаўшы, праказаў ён і адышоў ад спальні.

Паруля нічога не адказала. I, можа. таму, што яна змаўчала, Павал хутка змяк і таксама замаўчаў Тупаючы далей моўчкі па пакоі, ён паціху ўраўнаважыўся ў настроі і нарэшце папікнуў сябе за сваю непатрэбную гарачнасць ды зайздрасць.

«Фактычиа, усё гэта дарэмна. 3 майго боку — нават грэх... Падумаць — так я сам усяму віною. Навошта было мне сплятацца з гэтым Ахрэмам і ісці... Цьфу! Гэта ж брыдка падумаць... Мужчы-ы-ны... 3 маладымі жонкамі, а цягаюцца начамі з кур-вамі... Цьфу... Людзям на сорам...»

Павал пацяў плячыма і двойчы сплюнуў. Назаўтра раніцою Павал перапрасіў Парулю за ўчарашняе і даў ёй сваю згоду паехаць на акцябрыны да Цяцерак.

— Ты адпачынь, Парулька,— сказаў ён ужо з усходаў,— а я зайду па дарозе і паклічу мацеру.

—  Дзякую, Паўлік, за ўвагу,— адказала Паруля ў акно.

I, застаўшыся аднэю, яна, успакоіўшыся, ляжала ў ложку ды раздумоўвала аб акцябрынах у Цяцерак. Найболей яе цікавіў падарунак, які патрэбна завезці паражаніцы. Чамусьці Парулі хаце-лася прывезці Таццяне што-кольвечы асаблівае, гэткае, што б магло задаволіць яе і разам з гэтым выказаць асабовую Паруліну любасць да навароджанага. Што б за рэч была гэта, Паруля не магла дадумацца. Перабірала па чарзе розныя штукі, ад цацак ды лялек да кніжак і ўбораў, але ўсё ў яе воку выглядала звычайным, нецікавым. Яна, Паруля, усёю істотаю сваёю аддана Таццяне, і народжанае таварышкаю дзіця — гэта і яе радасць. Трэба ж гэту радасць выказаць тым ці іншым адмысловым падарункам.

3 усіх перабраных рэчаў Паруля нарэшце спынілася на красках. «Што можа быць прыгажэй за махрастыя чырвоныя ружы. Бач, краскі адзначаюць сабою жыццё, яго хараство, яго вечнае квяцен-не. Жывая краска — сымболь жыццёвага крынічання. Так, я куплю Таццяне букет з чырвоных ружаў Павал павінен гэта дазволіць мне»,— задаволена пераказала сама сабе Паруля. 1 пасля гэтага нейкі час паляжала без усялякіх думак.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13