Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Далей яна ізноў вярнулася да Таццяны. Стала выяўляць сабе, як І што будуць наладжаны Цяцеркамі акцябрыны, хто там будзе на іх, якаво яны пройдуць. I, перабіраючы мажлівых гасцей, Паруля ўспомніла знянацку пра Васіля Кудравага, агульнага яе з Таццянаю знаёмага.

«Няўжо і Васіль будзе ў нядзелю ў Цяцерак на акцябрынах?..» Чамусьці апошняга паўгода яна яго не оачыла, а ў Таццяны запытаць не было як.

—  Добра было б з ім убачыцца.— выказала Паруля ўголас аформленае ўнутры пажаданне.

У разважаннях яна не прымеціла, як надышла дванаццатая гадзіна, і ў кватэры зрабілася душна. Праменні сонца залілі сабою ўсю спальню. Ці пераляжыць яна цэлы дзень?

Паруля павярнулася з боку на бок, некалькі разоў памяняла позу і пачула, як бы нічога не бал ела. Але салодкая гультайнасць, пад уплывам разгойданых думак, прыцягала яе да ложка, не даючы ахвоты падняцца... Тады яна уз яла для сябе заданием паляжаць да таго моманту, пакуль хто мусам заставіць яе падняцца. Гэта магло трапіцца незадоўга, бо мусіла прыйсці маці. Паруля праверыла час і здзівшася, чаму так доўга няма мацеры. «Няўжа Павал не паве дам іў яе? Не можа таго быць, бо Паўлу не трудна, ідучы на службу, забегчы да яе».

Парулін напамін аказаўся сучасным: не мінула і пяш хвілін, як маці была ўжо ў кватэры і перапрашала дачку за спазненне:

—  Выбачай, дачушка, што крыху запазнілася: ніяк нельга было пакінуць дому... Бацька недзе пайшоў і забавіўся. Як жа ты сябе чуеш хаця?

Паруля супакоіла мацеру.

—  Я адчуваю сябе нядрэнна, мама; жывот на гэты раз памілаваў мяне... Грыпіна зрадавалася гэтаму і, замест таго каб сесці і пагутарыць, завіхнулася каля гатавання абеду. Паруля прыадзелася і злёгку стала пасабляць мацеры.

Нейкі час яны абгаворвалі розныя будзённыя справы, якія датычылі бягучага жыцця... Пасля, калі збольшаі^ абгаварылі гэта, Паруля расказала мацеры аб лісту Таццяны і пахвалілася, што ў нядзелю яны з Паўлам паедуць да Цяцерак на акцябрыны. Аб учарашняй сварцы з Паўлам яна змаўчала. Да ў сямейным жыцці Парулі і Паўла Сталовічаў нічога надзвычайнага не здарылася. Наадварот, усё ішло ладам, уважліва і спакойна. Павал трымаў сябе да наўды далікатна ў адносінах да жонкі.

а жонка старалася нічым не ўразіць мужа. Надумоўвала пайсці ў сквер пагуляць — прасіла Паўла раней вярнуцца дамоў; той слухаў і кроши ў кроплю ў назначены тэрмін з'яўляўся перад вочы Парулі. Адзін раз удваіх наведалі яны Паруліных бацькоў шчыра, як ніколі да таго. па-сямейнаму пагутарылі з імі. Другі раз яны пабывалі ў Летнім садзе на гастрольнай аперэце і сустрэліся з даўнымі знаёмымі; разам зайшлі ў рэстарацыю, павячэралі там і, развітаўшыся каля першае гадзіны ўночы, вярнуліся дамоў. Гуляючы ў садзе і седзячы ў рэстарацыі, Павал не звяртаў жаднае ўвагі на тое, што Паруля занадта пільна раскідала навокал погляды і сачыла за прыгожымі мужчынамі. Як быццам бы Паўла гэта не датыркалася. Наваг ён сам два разы паказаў ёй на двох нэпманаў, стройных ды багата адзетых. Нарэшце Павал вельмі прыхільна выслухаў Паруліну атэстацыю праведзенаму часу і месцу, дзе гэты час праводзіўся. Калі ж яна знайшла шмат недахопаў, Павал і ў гэтым згадзіўся з яе думкамі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13