Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

ўсё гэта Паруля адплачвала мужу, паміма ўсяго іншага, яшчэ і поўнаю маўчанкаю аб дзецях. Як на добрае ішлося — ні разу не забалеў ёй жывот. Чамусьці ёй думалася, што Павал апошні свой выбрык зрабіў у помету ёй за надазольванне хваробаю...

Але ўсё гэта. увесь наступіўшы між імі лад, зусім не значыла таго, што Паруля адраклася ад свае думкі аб дзецях, што яна зашушыла да іх любасць у сваім сэрцы. Куды там! Думкі гэтыя ў яе чым бліжэй к нядзелі, тым рабіліся астрэйшымі, актуальнейшымі; яны проста абварочваліся ў надазойлівасць, у складаную частку яе фізічнага і разумовага я. План спаткання з Васілём Кудравым на акцябрынах у Цяцерак не астываў у Парулінай галаве, а ус с ўскладняўся, шырыўся і рабіўся завабнейшым. Дзеля раздумаў над гэтым Паруля мела досыць часу: днямі. калі Павал ішоў у свой «Земаддзел», яна заставалася адна. Пры ім жа яна навучылася маўчаць і глыбока таіць свае намеры і хаценні.

На працягу чатырох язён, якія аддзялялі сварку ад нядзелі, у якую прадстаяла ехаць на акдябрыны. Паруля тое і раб ига, што выключна будавала розныя безгрунтоўныя ды марныя планы наконт балючага пытання аб дзецях. Думкі не шкадавалі абмінуць ні аперацыі ў якой-кольвечы знатнай лякаркі ў Маскве, ні спробы паехаць за граніцу, «дзе, можа, лепей ведаюць рады гэтага гатунку...». Не пакідала тым болей яе думка і Васіля Кудравага. У нядзелю эдань яго ўляцела ў Паруліну спальню з першым святлом золку, адгарадзіўшы яе ад Паўла...

Не разлучаючькя з ёю, Паруля нядбайліва адносілася да Паўлавай уважлівасці і да яго ветлага абыходжання з ею. Але Павал не хацеў «прыдзірацца» і разладжваць зборы да Цяцерак.

Такім чынам, яны спакойліва прыгатаваліся і а другой гадзіне выйшлі з кватэры. Пераезд рамізнікам адняў сорак хвілін часу, і яны з'явіліся на месца блізка трэцяе гадзіны. Гэта было якраз у пару. Госці Цяцерак амаль не ўсе былі ў зборы, але бяседы не ўшчынялі. Таццяна з Лукашом увіхаліся каля прыгатаваных сталоў, якія стаялі лаголем у найпрасторнейшай каморцы Цяцерчынай кватэры. На сталох паміж грудаў ежы стаял і пукі красак. У дапамогу Лукашу парадкавала крэслы нейкая незнаемая Парулі маладзіца. Госці сядзелі ў суседніх пакоях, а часткаю тупалі ў калідорчыку. Цяцеркі сустрэлі Сталовічаў з радаснымі выгукамі, кінуўшыся цалавацца. Таццяна нават занядбала далейшым уладваннем сталоў і туг жа, каб не адсылаць Сталовічаў у суседнія пакоі, прагукала да ўсіх гасцей:

—  Грамадзяне, папрашу вас да стала, калі ласка... Лукашка, прасі гасцей... Сядайце, Павал, Паруля... Вось гэта.

Паруля перад ал а Таццяне краем, абгорнутыя папераю, і, адчуваючы сябе смелаю ў таварышчыным доме, першаю села на рагу стала... Яна выбрала гэта месца знарок, каб можна было пераглядзець ус I х гасцей, якія павінны паміж яе прайсці. I вось, калі алошнія сталі ўсаджвацца за сталы, Паруля спрытна, не даючы выгляду, сачыла за кожным чалавекам, з пруткаю натужнасцю чакаючы Васіля Кудравага і зусім забыўшы пра Паўла... Але да стала прыблізіўся астатні госць, а Васіля не было. Гэта ўплыло на Парулю непрыемнасцю. Яна моцна занедаволілася і адвярнулася да акна. Hi каліва не аддавала ўвагі на гамонку ды жарты, якія чуліся ў пакоі з прычыны рассаджвання Таццянаю і Лукашом мужчын упярэмежку з кабетамі. Яна нават не прымеціла, калі побач з ёй сеў нейкі малады мужчына чарняваіа выгляду. Голькі тады Паруля адвяла погляд ад акна, калі падсеўшы абярнуўся да яе з запытаннем:

—           Вы, пэўна, некага чакаеце? 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13