Дыягназ


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

 Так, грамадзянка, вашы почкі здаровыя... Не баліць?.. Сапе-це, калі ласка... мацней, вальней... На двор штодня ходзіце?..

—  Так... штодня... гм...

—  Пасля абсду, кажаце. значна горай?.. Гм... Выключка адно можа быць... Вам не хапае...

Сярэдніх гадоў мужчына, на выгляд малады, здаровы, заўсёды з вясёлаю мінаю, «доктар па жаночых хваробах», Ясь Дыднік адрыўнымі сказамі вымаўляў гэтыя словы, лісліва ды аўтарытэтна паглядаючы хворай у вочы. У руцэ ён круціў чорную трубку, другою хвіля ад хвілі перабіраў ланцужок ад гадзінніка. Раздумоўваў, як быццам бы правяраючы самога сябе і свае веды, нядаўна пушчаныя ім у практычнае ажыццяўленне.

Ужо пяць месяцаў, як ён скончыў практыку пры універсітэце, папоўніўшы ёю ранейшыя всды, пяць месяцаў, як адчыніў свой кабінет і прымае хворых. Нельга сказаць, каб гэта быў доўгі тэрмін, усё ж ён, Ясь Дьшнік, паспеў нажыць сабе нядрэнную вядомасць. Аб ім, як аб добрым доктару, пачалі гутарыць не толькі тыя, што яго ведалі, што былі з ім знаёмы, а досыць шырокія колы гараджан. Гзта відаць было хоць бы з таго ліку, дзень ада дня ўсё большага, наведывачоў, якія да яго прыходзілі за радамі. Дыднік прыкмячаў сваю пераважнасць над старэйшымі дактарамі па гэтай спецыяльнасці, якія дзесяткамі гадоў жылі ў горадзе, і матаў сабе на вус. 3-пад цішку выбіваўся ў яго гонар, а побач расло самаўвер'е, што ён сапраўды можа стаць незвычайнаю знатнасцю. 3 гзтымі думкамі цяжка было расставацца доктару, і ён іх цешыў у сваім нутры бесперасціханку. Думаў аб адным, а ў голаў лезла ўсё гэтая каразлівая доктарская ганарлівасць. Часта яна шкодзіла Ясю Дыдніку, хоць ён і не прыкмячаў таго, але часта і дапамагала. Галоўным чынам дапамагала яна Дыдніку ў адным, менавіта — давала цвёрдую ўпэўненасць у самога сябе, у свае веды, і ад гэтага заўсёды бадзёрыла доктара.

Вось і на гэты раз, калі ён аглядаў хворую Парулю Сталовіч, маладую прыіожую маладзіцу, тая ж думка панавала ў доктарскай галаве. 3-за гэтае думкі Дыднік раскідаўся словамі, не сачыў за іх лагічнасцю і наваг за іх зместам. Праўда, пацыентка ў яго была арыгінальная, упершыню з падобнаю хваробаю. За ўвесь час практыкі, у якую ён перапусціў да 300 жанчын, падобнае, як помніць, яшчэ не было. Гэта не значыць, што гэткага з'явішча ў медыцыне не наглядаецца. Дыднік яго ведаў, нават адзін час цікавіўся ім і абяцаў вывучыць яго як найлепей, асабоваю спецыяльнасцю. Але практыка зацёрла вострасць асабовых момантаў у шэрагу людскіх хвароб, якія падлягалі яго ведам, і разам думку аб гэтай спецыяльнасці; ён мусіў абхопліваць яе сваёю ўвагаю пастолькі, паколькі гэта датычыла поўнага комплексу абраных ім хвароб. J вось выйшла так, што, лечачы людзей, ён ні разу не спаткаўся ні з чым такім, Што наглядалася ў Парулі Сталовіч... Як бьщцам бы знянацку яна падаспела...

На вуліцы, у шэракі адвячорку, Паруля Сталовіч чамусьці спынілася на момант каля агародчыка перад кватэраю доктара Яся Дыдніка, глянула ў акно, асветленае агнём, і мерным крокам пайшла дамоў. Без усякае думкі, нібы аставіла іх у доктара, яна прайшла два кварталы, да першага завулка. Таксама бяздумна завярнула ў завулак, на гэты раз поўны работніцамі, якія ішлі з тугуннае фабрыкі, гукалі, рагаталі, і выйшла на пляц Свабоды. Якраз управа ад яе паднімаўся высокі трохпавярховы дом, у якім працаваў яе муж, Павал. Паруля Сталовіч міжвольна кінула поглядам на асветленыя вокны другога паверха. «Няўжо яшчэ Павал працуе?» — невядома для чаго запытала яна сама сябе. I не наспела адказаць на гэтае пытанне, як рангам важкім камяком нахлынулі ў галаву словы докгара Яся Дыдніка. Паруля Сталовіч ажио прыпынілася на хвілю, нібы яе хто затрымаў і задумалася: ці казаць Паўлу аб доктарскім дыягназе? Тут жа, толькі гэта думка акрэслілася як нал ежа, выніклі два аднаважкіх матывы: адзін за тое, каб аб усім перадаць сёння ж вечарам Паўлу, другі — каб не казаць мужу нічога. За тое, каб перадаць, былі: і завярэнне доктара аб гэтым, і любасць ды давер'е да Паўла, і патрэба зрабіць уплыў гэтым на тое ці іншае пачуццё мужа. Але зайздрасць Паўлава ў адносінах да яе, яго каразлівасць пры агаворы падобкых пытанняў — перасцерагалі Парулю Сталовіч. Яна бачыла, як у люстры, усю карціку дзеі, якая амаль не штодня адыгрывалася ў іх на кватэры ў хвілі ўзвароту Паўла са службы. Затурбаваны, ён прыходзіў дамоў і, калі ўсё добра, яна была здароваю, адна ўдому, цалаваў і лашчыў яе, гаварыў аб усім, што чуў за дзень на службе, што бачыў у горадзе па дарозе дамоў; а калі заставаў яе «з жыватом» або з выпадкова зазірнуўшым падсуседам Хірысонам Сталаўчуком, а то часта і без дай прычыны,— рабіўся несцярпімым чалавекам. Зазлуецца, замоўкне, насупіцца — не падыходзь, не вымаўляй слова. «Пэўна, скажы яму аб словах доктара — прыме на свой шчот і будзе бяды. А не сказаць? Сёння і пасля? Чаго ж таіцца? Баяцца ці сароміцца свайго мужа? Якая я цудная!»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13