На перегiбе


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130

Гэтага надзелу ён ні на момант не выпускаў з галавы; «надзел зямлі, колькі можна апрацаваць уласнымі рукамі» стаяў у асяродку праграмы ўсіх яго дамаганняў, каля яго вярцеліся мары аб сацыялізме.
Вяртаючыся з адвозу Рыгора, Сёмка пільна сачыў за нівамі паабапал дарогі, крывіўся на вузкія і зайздросціў шырэйшым. Тайком нарушылася вострае жаданне — мець бы сабе такую — гэтак дзесяцін у дзесяць гаспадарку. Усёткі было б на чым развярнуцца. Відаць — дзе шырэйшая палоска, там збожжа лепшае. А ў фалі.варках — дык проста яно паказвае на другі завод, на інакшы сорт. «Я апрацаваў бы з бацькам дзесяцін пятнаццаць—смела,— думаў ён: —чаму ж мне іх не дастае? Папы, паны, шляхта маюць тысячамі дзесяцін, а мужыку — тры, пяць, сем... Няпраўда, сацыялізуем!» — матаў Сёмка пугаўём у бок фальваркаў і пераходзіў да думак аб рэвалюцыйным руху, аб яго поспеху, аб прыходу сацыялізма. Тут жа перамігаліся ў памяці таварышы з Сілцоўскай арганізацыі, усё нейкія асаблівыя, непадобныя адзін да другога, і ўсе — на яго. «Зямля — мала каго цікавіць. Працоўны дзень, паляпшэнне ўмоў працы, павелічэнне пенсіі. А працаваць да цёмнага ў лолі? Замурзанаму, босаму, забруджанаму ў гной? Найболын гарбары, шаўцы, краўцы — вось яго таварышы. А сялян-земляробаў — два-тры; ён — Сёмка, Пятрусь і Саўка...»
Сёмкавы думкі краталіся Рыгора. «I Рыгора нават не клапоціць зямля — можа гэта і лепш. Узяў, вось, кінуў-рынуў Сілцы і паехаў — нічога пазадзе. Сілцы пры ім і без яго — тыя ж Сілцы; прыехаў у Рыгу — яго Рыга, пераедзе ў іншае месца — і там сваё. Рукі — вось яго статак. А каб гэта сказаў мне: Сёмка, едзь у Вільню ці ў Рыгу — кідай Сілцы, ці ж бы я паехаў? А бацькі? Ха-ха-ха! Рыгор мо і паверыў. што я ў адзін раз, раптоўна, вазьму і апынуся ў Рызе... Не-э-э, даражэнь-кі-ы сябру, мабыць, гэтага не будзе-э... Я так сабе, да слова, сказаў. Нялёгкая справа,— прыкаваўся за зямлі — тупай. Каб і хацеў — то не адарвешся адразу. Аднаму — сцены завода, другому — прастор нівы, лес, поплаў... Рыгор кажа, што «зямля любіць вучоных», то праўда. Шчырая праўда. Толькі тое бяда, што часта зямля не дае мажлівасці вучыцца. Ну. хоць бы ўзяць мяне: я цёмны нявольнік зямлі. Куды ж мне да горада!.. Я ведаю, што горад можа навучыць, як лепей і мацней змагацца за зямлю. Але мяне само жыццё загартавала на гэта».
Сёмка цалкам аддаваўся гэтым думкам, ажно забываў пра ўсё іншае. Конь паціху клыпаў, трасучы воз. Усё гарачэйпшм рабілася сонца.
Прыпякала, цяжыла яго, хіліла на сон. Але ён упарта адганяў дрымоту, папраўляўся на месцы і далей перабіраў думкамі. Ад тэмы аб зямлі — перайшоў асабіста да Рыгора, і адразу паўстаў яго вобраз у тым выразе, які адбіўся пры развітанні: як жывы, вось. Здавалася, што ён не пакінуў Рыгора ў Ліцку, а адвёз іншага чалавека. Вернецца ў Сілцы і стрэне яго ці на сценцы між палеткаў, ці каля хаты на прызбе. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх; разам па чатыры гады пасвілі каровы. Дружылі і тады, калі падраслі і Сёмка стаў земляробам, а Рыгор астаўся служыць у балагольстве. Па адных зборнях хадзілі, браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Самі ўдваіх дайшлі да дэмакрацтва, і адначасна Сідар Вузел упісаў іх у сацыял-дэмакрацкую арганізацыю. Як жа забыць ім адзін другога? Як пагадзіцца з думкамі, што Рыгора ўжо не будзе ў Сілцах, калі вернецца Сёмка. Каб то Рыгор не прыязджаў — мо яно іначай было б:  усё-ткі час патроху бярэ сваё — памяць паддаецца новым абставінам. Але Рыгор вазьмі — і прыедзь; а далей — спатканне, гульня,
гутаркі, успаміны аб мінулым, і мяжа перарэзалася, як бы Рыгор ніколі не выязджаў з Сілцоў. А гэта зноў — шась і знік, і не будзе яго...
Няўжо-такі не будзе?
Гэткі пераплёт жыццёвых з'явішчаў блутаў Сёмкавы думкі. Цікава ўсё робіцца на свеце!..
«Гэта ж прыеду ў Сілцы і мушу зайсці да яго мацеры, каб паведаміць, як і што мы даехалі. А пайду на зборню — Рыгора не знайду. Яго ўжо не будзе ў Сілцах, ён ужо будзе ў Рызе».
Сёмка азірнуўся навакола, мэрам хочучы праканацца, што ён адзін, без Рыгора. Узрок яго коўзаўся па гладзі руцяністай зелені і дзе губіўся ў сівай далі, а дзе перасякаўея сцяною лесу або шэрым узгоркам,— Сёмка Рыгора не бачыў. Ён ад злосці, ці з крыўды, хвасянуў займаздароў па кані і ўголас нокнуў: «Но-о-о, каб ты здохла! Падбяжы ж крыху!»
Конь рвануўся і мо з паўганоў прабег скорым трухам, а далей зноў умерыў хаду.
Белая шырокая дарога выхілястаю стужкаю бегла далёка да ўсходу, рэжучы зялёныя нівы.
Быў палудзень, калі Сёмка прыехаў дамоў. Якраз нікога не было ўдому — на зашчапцы дзвярэй вісеў замок. «Дзе ж бы яны былі ўсе?» — падумаў Сёмка, супыніўшы каня перад дзвярыма і пазіраючы на гарод. Пасля злез з воза, пастаяў з хвіліну ды пачаў распрагаць каня.
Але не паспеў ён рассупоніць хамута, як пачуў з-за голас: — Дзень добры, Сёмачка! Ці ж ужо вярнуўся, сынок?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130