На перегiбе


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130

А Рыгор, глыбока-ўражлівы, чулы сэрцам, лавіў нутром цёплае пачуццё блізкіх і любых сабе людзей і адзываўся іх бурным хваляваннем аб утраце цёплае, зжытае еднасці. Кожная вярста, аддаляючы яго ад Сілцоў, мяняла настрой, і паціху сум пакідаў, надыходзіла бадзёрасць, тупілася вострасць перажытку на развітанні. Ужо ён сам, свядома, а не мімаволі, для цікавасці, варочаўся ў думках назад, прабягаючы ўсцяж мінулых перажыткаў. Сілцы, дзе ён рос, дзе пасвіў каровы, дзе служыў балаголам — бач, браў навуку для чарствога жорсткага жыцця, дзе загартоўваўся,— гэтыя Сілцы ўжо далёка адыходзілі ад яго, пакрываліся плеўкаю даўнасці. Часова, у пабыўку, крыху расплылася гэтая плевачка і выразней выявіла мінучасць, падкрасіўшы яе адноўленым пачуццём спаткання з таварышамі, з Зосяю... Так, гэта цешыла яго з асалодаю рэдкіх хвілін. Ну, а што дагычыць маці, Рыгор адчуваў — яе любасць да сына, як і сынава любасць да яе — ніколі не ўбавіцца, не астыне. Ён магчыме прыязджаць дамоў, сустракаць яе, горача вітацца; а мо здарыцца магчымасць, і ён перавязе яе да сябе, у горад. 3 Зосяю — іначай: перажытыя хвіліны могуць не вярнуцца. I паколькі адчуванне неўзваротнасці шчаслівых хвілін кратала яго сэрца, Рыгор меў прыемнасць аглядацца на Сілцы і адчуваць утрату іх... Але і гэта пакрысе забывалася і траціла сваю вострасць у параўнанні з блізкім наступным: перад Рыгорам адчыняліся іншыя небасхілы; з-пад Ліцка, з-за Ліцка глядзелі на яго здані разнастайнага шумлівага жыцця горада, жыцця, якое таіла ў сабе многа нечаканага і таму цікавага для яго. А вось з яго віру выплывае раптоўна зусім нядуманае і нечаканае здарэнне і прынясе яму ў многа разоў глыбейшае сутрасенне. Зося, маці... Яе плач, яе трывога, яе жаль... Усё гэта нязначна і дробна перад мажлівасцямі наступнага!
Сёмка сядзеў побач таварыша, пашлёгваў пужкаю каня і не перашкаджаў яго думкам. Рухавая палавая кабылка, кругленькая, як яблычка, дагледжаная гаспадарным Сёмкам, несупынна трухала дробным няспорным бегам, раз-поразу звякаючы падковамі па каменнях. У двух каляінках, у мяккіх мясцінах — глыбокіх, а на цвёрдых — чуць выбітых, каціліся ўподскак добра ашыненыя калёсы, нямерна трасучы лёгкі возік. То пералескі, то пасекі, то выбітыя стадам выганы, то сенажапапаплавы, то рознакалёрныя ніўкі мігаліся паабапал. Сёмка цікавіўся росквітам летняй расліннасці, пары разбухання жыцця, кіпепня яго сокаў, і з гаспадарскай цікавасцю падмячаў болын старанную апрацоўку тае ці іншае нівы — скутак дбайнасці земляроба. Вынікала ўнутры чуць прыкметная незадаволенасць к таму, што ў яго бацькі так скупа зямлі, такое мізэрнае гаспадарства, што нельга развярнуцца для выявы іх земляробскіх здольнасцей... На міжвольнае выяўленне гэтага пачуцця Сёмка адказваў самапапрокам, чаму ён ніяк не можа канчаткова вызваліцца ад уласніцкіх нахілаў, і пужліва правяраў сваю ўстойнасць у сацыял-дэмакрацтве. Каб не выдаць свае таямніцы Рыгору, ён чуць-чуць паварочваў голаў направа і акідаў лёгкім позіркам твар таварыша. I бачачы, што Рыгор сядзіць у роздуме ды зусім бесцікаўна прапускае між сябе ўсё тое, што яго, Сёмку, цікавіць, дзівіўся і думаў. Пасля мяняў пагляд і разважаў так:
«То зразумела; Рыгор не гаспадар поля, не земляроб... Машыны, молат, абцугі — вось што прызначана яму. Аднаму — адно, другому — другое. Рыгор едзе ў горад і думае пра сваю машыну, пра фабрыку, пра напільнік, а я яго вязу і аглядаю палеткі, збожжа. У гэтым мы пайшлі па розных дарогах. Я прывязан да зямлі, а яго носіць жыццё з канца ў канец. Адрывае ад дому і гоніць дзесьці за сотні вёрст у горад. Напэўна, трывожыць яго разлука і з маткай і з Зосяю; я ведаю Рыгора. Такі людны, такі зжыўны чалавек: на ім адбіваецца найменшае здарэнне, найменшы выпадак з самотнага жыцця кладзе на ім вельмі выразную адметку. Шкода яму і Сілцоў, шкода і мацеры, таварышоў, шкода і Зосі. Але іначай нічога нельга зрабіць, і Рыгор мусіць ехаць».
У сваіх разважаннях аб таварышавым жыцці Сёмка даходзіў да спагады к Рыгору і пачынаў шкадаваць яго. Але гэткі напрамак сваіх думак ён хутка перайначваў і, прымаючы іх за сваю слабасць, мяняў свой узрок на Рыгора. «Не,— выводзіў Сёмка,— дарэмна я кажу, што Рыгору цяжка расставацца з Сілцамі, ён не такі чалавек. Ён створаны не для Сілцоў,— жыццё адчыніла перад ім шырокую дарогу. Сілцы — то ж яны нам, прывязаным да загонаў, да сахі, а Рыгору — на ўсе чатыры бакі».
I Сёмку цешыла тое, што ён мае гэткага таварыша, як Рыгор, што ён такі блізкі к яму чалавек, так зжыты з ім на працягу доўгіх гадоў шчырага таварышкавання. Цешыўся і гардзіўся. I чым мацней разгаралася гэта пачуццё ў яго нутры, тым выразней прабівалася жаллівая спагада наконт яго ад'езду з Сілцоў. Сёмку напрашваліся пытанні — ці ўдасца, сапраўды, яшчэ калі-небудзь спаткацца ім, ці мо зложацца ўжо так умовы, што іх сённяшняе расстанне будзе астатнім і пахавае сабою ўсе багатыя ўспаміны аб разам пражытым мінулым.
Усё можа здарыцца. Дык хоць цяпер успомніць перажытае, абгаварыць сёе-тое адзін на адзін».
I Сёмка рашыў перабіць Рыгоравы думкі.
— Ты ўсё, мабыць, Рыгор, знаходзішся дагэтуль пад уражаннем перажытага расстання?
Рыгор крыху памаўчаў, пасля цвёрда загаварыў:
— Не вельмі, ведаеш, каб гэта так глыбока. Ты сам разумееш, што ў Сілцах мне няма месца. Няма — ужо так прыйшлося. I я ні на што за гэта не сярдую. Але вось тут другая закавыка — гэта пытанне з мацераю. Адна, старая, бязмоцная. Ды...
— Яно, праўду кажучы, ты патрэбен для Сілцоў і паміма таго, што гэта цікава мацеры. Ты патрэбен нам для нашай арганізацыі. Паглядзі, у нас, бадай, няма гэткага чалавека, які б  мог  добра  пакіраваць справаю. Ты пабыў у горадзе, пацёрся ў адпаведных колах і сумеў дасканала пазнаць, як і што ладзіць падобную працу. Бо што ж мы — Пятрусь ці я: таўкомся ўвесь час у гэтых Сілцах і ні з месца. Куды ж нам размахнуцца! 3 плугам, з касою — то і мы мэты, а ўжо да гаворкі, чаго ад нас пытаць. Гэтыя ж Якавы ды Сролі таксама недалёка ад нас адышлі... А ты — зусім інакшае. Паглядзі, пабыў у нас нейкі час, а колькі сілы нам уліў, колькі пасобіў у арганізацыйнай працы! А паедзеш, у нас зноў пацішае... Праўда, я ведаю, што там, у горадзе, табе болын размаху, і працы таксама болып, ды, пэўна, і працаваць сярод рабочых куды цікавей, як з нашым мяшчанствам, але... і ў нас патрэбна праца мо яшчэ болып, як дзе... Скажы, браток, ці ты не задумоўваўся часамі аб гэтым?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130