На перегiбе


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130

Навошта мне ўсё гэта... Скажы наперад, так і прайгралі забастоўку? Ах, падумаць! Столькі асталося людзей без работы... Ну, а ты? Пакуль спакойна, уцалела? Як там Міхась, Артур... Помніш таго кудравага чорнага інтэлігента? Сядзіць са мною разам... Вось скажы, як бы гэта, каб ты была добраю ды.„ Але што там казаць...
— Кажы, кажы,— Наталя сачыла за вартаўнічым.
— Я хацеў мацеры паслаць рублёў пяць... Сілцы,— Рыгор панізіў голас,— толькі ці варт; выйду ж, пэўна, неўзабаве — тады ўладзім... А ці пісаць мацеры?
— Маўчы, не варт — абурыш... Няхай думае, што з табою тут — нічога. Я пашлю ёй, маю грошы.
— Не, Наталя, можа...
— Нічога...
— Ты ведаеш, я чуў нутром, што ты прыйдзеш, я быў запэўнены, завераны. I толькі мяне пазвалі, як...
Вартаўнічы спакойліва павярнуў у іх бок голаў, даючы першы сігнал. Наталя прымеціла.
— Ну, як думаеш, ці хутка ўгледзімся?
— Пэўна, адміністрацыйная высылка будзе, вядома...
Абое спяшылі перакінуцца як найболыпым лікам слоў і адно другога перабівалі, перапынялі, блыталі гутарку... Яе было многа, многа! Але ў самы разгар вартаўнічы спыніў:
— Пара!
Мэрам бы молатам стукнула па галаве Рыгору. Але пярэчыць нельга — развіталіся.
Наталя павярнулася і праз два крокі зайшла за сцяну. Абярнуўшыся, каб лішні раз акінуць яе ўзрокам, Рыгор нікога не ўгледзеў. Стала крыўда, глыбокая і балючая, якое, здавалася яму, яшчэ не даводзілася адчуваць, і шкода-шкода, што спатканне абмежавалася адным момантам, шустрым мігам. Столькі каштавала мук прычакаць — і знянацку, неўпрымет прамігнула, згасла...
Забастоўка, сапраўды, кончылася не ў карысць рабочых: значыць, не прыйдуць яны да турмы і не адчыняць дзвярэй, не пазавуць іх на волю...
Даводзіцца чакаць. Колькі?
Пакуль Рыгор падышоў да дзвярэй камеры — паспеў абляцець думкамі і мінулае і будучае, і Рыгу і Сілцы.
«Вось з мацераю як? Якаво ёй там?» — чуць не ўголас вымавіў, калі вартаўнічы адчыніў дзверы камеры, на шаг адступіў убок і ўпусціў Рыгора.
У той дзень, калі з Сілцоў паліцыя вывезла арыштаваных хлопцаў, Рыгорава маці не пакідала дому. Вярнулася з рынку, зайшла да сябе ў хату і сядзела, не выходзячы, да цёмнага. Цалкам была пад цяжкім уражаннем перажытага: шкадавала мацярок, шчыра спачувала іх гору, шкадавала хлопцаў. Баялася разам з тым, каб нічога такога не сталася з Рыгорам. Адна кампанія. Ці ўберажэ сябе ён у далёкім чужым горадзе? Га? Спавядалася сама сабе: «Мае вы дзеткі, мае! Як цяжка даводзіцца бацькам адказваць за вас! Гадуеш-гадуеш,   радасці   чакаеш,   а тут — на табе!
Якая крыўда! Як яно ідзецца — хто яго разгадае... Бсдная Тарэся, бедная Хрума! Я адчуваю ваша гора... Але не разумею аднаго: чаму ж такі яно гэтак наладжана, што няма за вошта, а хлапцоў схапалі, арыштавалі і павязлі ў няволю. А калі — чаго ліхога — ды і з ім, з сынком маім, стане падобнае?»
Падумала — і здрыганулася ад жаху. Валючае сумненне не пакідала старое. I прагла істота: няхай бы хто яго развеяў ці паменшыў яго ўціск, прытупіў сілу. Чула, што нельга аставацца з ім,— не заснуцьме, не супакоіцца.
Адвячоркам, на шэрай гадзіне, знайшла выйсце, як бы хто падказаў ёй: пайсці да Тарэсі, а з тою разам да Хрумы — да хлопцавых мацярок, каб разам, адна перад другою, развеяць гора, суцешыцца.
Заперла на закрутку хату і пайшла. Хутка была ў Стаўбуновых. 3-за парога ўзняла гутарку:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130