Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Памяшканне прыглушыла гаману, але і ў сталовай не было ціха. Усялаліся па застоллю: перамаўляліся і стукалі заслонамі, бразгалі пасудаю. Потым, нечакана для Трыхона і для многіх, двое хлопцаў уголас падалі скаргу на неспанраўную ім страву. Вядомы Юлік Банэдысяў праказаў:

—   Цягай днямі плуг, а прыйдзецца з'есці — памыі. Яго падтрымаў Уладзік Рубец:

—   1 раз за разам!

Абодва сказы павіслі ў паветры: зразу ніхто не адгукнуўся. У іх празычэла наяўная хлусня, дарэмшчына, распуства.

—  Грэшыце, небажаты,— праз нейкі час сказаў Трыхон, як адсекшы сякераю.— Грэшыце! Разбазыралі, хлопцы! Можа, вам выпісаць асобнага кухара. захочаце? Ды асобна варыць папросіце? Брыдка! Гэтю абед, аж люба, а яны... што вы вельмі елі да хачгаса. цікава?

—   Вы б маўчалі, дзядзька! — агрызнуўся Рубец.

—   Неўзлюбіў праўды? Га?

—   Напрацаваўся вельмі,— заўторылі Трыхону.

—   Узараў, пэўна, з паўганоў, а колькі гонару!

Калючыя, упічлівыя сказы несліся да прывярэднікаў з усіх канцоў застолля, псрасушааючы іх языкі. Працягваць агрызацца было немагчыма: ім ніхто не слачуваў. Прывярэднікі натужліва канчалі абед, як без'языкія. А Трыхон еў і хваліў, хваліў і дзякаваў гаспадыні:

— Я бяруся сцвярджаць, што ніхто, апроч Юліка з таварышам, не астаўся нездаволены абедам,— казаў ён, ужо вылезшы з-за стала і прапускаючы між сябе паабедаўшых.

Прыабедзенны выпадак не пацягнуў доўгіх гутарак: ужо за парогам сталовай пра яго многія забылі. Даўжэй усіх помкілі тыя, хто быў віноўнікам гэтага: Банэдысяў Юлік ды Уладзік Рубец. Прылёгшы адпачываць, яны ўсё яшчэ прыслухоўваліся, ці хто не ўспамінае іх прозвішчаў.

Каб абышлося ціха, абое першымі выехалі на працу, памятаючы Трыхонаў адказ. Хаця б не стрэица з старым!..

Ды не пра гэта думаў Жаролца: ён не прывык аддаваць на адпачынак увесь абедэенны перапын. На дзядзінцы было uixa, кал i ён з гаспадарскім клопатам падабраў гной, склаў рассунутыя дровы пад страхою аборы і шчыльней да сцяны прыставіў пару драбін, каб у дождж не моклі. Надовечы стары мімаходзь заўважыў пакудлачаную салому ў хлевушковай страсе і прайшоўся праверыць: небяспечна ў многіх выпалках; ён вярнуўся, выбраў плашку і часова прылажыў на няўладкае месца. Пасля ён паспеў яшчэ змяніць паламаны абаранак у вешніцах на пагон: прысеў і скруціў у некалькі столак правяўшы дубовы дубец і ўздзеў на шула.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16