Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

За ім тупала некалькі дзецянят-карапузаў: Смуглага сын, замурзаны ў пяску, з ільнянымі доўгімі валасамі і без сарочкі; Хрумы Лейкінд малы, чорны з твару, як цыган, з разадранаю амаль наскрозь калошаю ў портках; ды яшчэ рахункаводаў Анціпка, дробны-дробны, косы вочкамі і заўсёды з высалапленым кончыкам язычка. Дзеці закідалі Трыхона процьмаю пытанняў і цікавіліся як яго смяшлівымі і павучальнымі адказамі, гэтак і яго працаю.

Зразумела, што Жаролцу было няўцям, калі мудрагелі хлопцы праехалі паўз свіронкі на поле.

Але ён быў зацікаўлены сведкаю далейшага ўшчынку пасля-абедзеннай працы: прайшло ў пагон. да пшанічнага поля некалькі гаманлівых жанок — Трыхон з імі перакінуўся сказамі; бразнуў дзвярыма ў сырні поўны лысы Міхась Смуглы — Трыхон не абмінаў сказаць некалькі слоў. А толькі тракгарысты ачуліся пры жондэрах, як стары алынуўся лобач; ён глядзеў на свайго Данілу, на яго дасціпнае нарыхтаванне машыны і цешыўся сынавай ёмкасці і спрыту; бачыў таксама, як і другія трактарысты ўвіхаліся з трактарамі, хлопцы не адставалі ад яго Данілы, але апошні, здавалася Трыхону, бьгў рухавей і пракідзісцей ад сваіх таварышаў. Мо затым ён паперадзе і пусціў свайго жондэра! Праўда, у хадзе машын, толькі пачуўся іх лопат, Трыхон загубіў нядаўнюю развагу, а ласкаў настрой любаваннем жалезных коней. Хоць бы яны ездзілі перад яго вачмі бесперасціханку — Трыхон усё б глядзеў на іх ды цешыўся.

«Гэткія ўдалыя машыны! 1 так спора ды хутка яны спраўляюцца з паханню! Вот ужо цікава. да чаго толькі людзі не дадумаюцца! Зрабілі калгасы, раскідалі межы, і знайшлася магчымасць пусціць у работу гэткія складаныя машыны, як трактары, сеялкі, жняяркі, а то, кажуць, прывязуць і камбайны! Эх бы, паглядзець яшчэ тых!.. Ну, калі кажуць, то прывязуць, бо ўжо іх бачылі ў Крэмаўскім саўгасе. Ці ж не завідліва цяперака жьшь?»

Трыхон памахаў рукою ў бок заехаўшым за аборы трактарыстам і абярнуўся шукаць старшыню калгаса: Юрка Малачай якраз выходзіў з дзвярэй канцылярыі. Стары пайшоў насустрач і пераняў яго на ўзроўні з варотцамі ў сад.

—   Вы збіраецеся кудысьці, таварыш старшыня?

—   Маюся праехацца ў раён.

—   Па справах?

—   Пэўна.

—  Так, іх многа, абы хацеў чалавек працаваць. Гаспадарка не абы-якая... Ну вось, я скончу ў садзе і тады?

—  Адпачынеце крыху: колькі там часу астанецца.

—  Не хачу або я не магу працаваць, ці што? Навошта мне гэта. Калгас не шпіталь, а я не калека. Працуем на сябе, на дзяржаву, чаго ж марнаваць час. Не-э, таварыш старшыня, я прашу дагрузкі на ўвесь дзень.

Юрка Малачай падумаў крыху, памеркаваў, як і што, і сказаў:

—  То добра, дзядзька, пройдзеце аўсоў паглядзець, а мо хутка жаць можна пачынаць...

—  Добра, з ахвотаю...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16